X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Аўтамабіль без кіроўцы праходзіць выпрабаванне ў Гданьску

19.09.2019 18:03
Польская фірма распрацавала імітатар, дзякуючы якому аўтаномная машына, перад тым, як выедзе на дарогу, бяспечную язду вывучае ў віртуальным свеце.
          .
Да канца верасня ў Гданьску аўтаномны мікрааўтобус падвозіць наведвальнікаў мясцовага заапарка.крыніца: www.trojmiasto.pl/wiadomosci/ Maciej Korolczuk / Trojmiasto.pl

Аўтамабілі без кіроўцы – гэта, відаць, недалёкая нашая будучыня. У Польшчы першыя такія аўто праходзяць тэставанне. Да канца верасня ў Гданьску аўтаномны мікрааўтобус на 12 чалавек падвозіць наведвальнікаў мясцовага заапарка. Праезд доўжыцца 4-5 хвілін. У аўтамабілі няма кіроўцы, але ёсць аператар, які назірае за бяспекай пасажыраў.

Аўтобус рухаецца па запраграмаваным маршруце і пастаянна скануе наваколле, каб рэагаваць на магчымыя перашкоды. Пра вялікую чуллівасць камер, якія вывучаюць навакольнае асяроддзе, сведчыць тое, што трава ўздоўж трасы павінна пастаянна быць на адной вышыні на працягу часу выпрабаванняў, каб сістэма не «думала», што яна ідзе па змененым маршруце.

Аўтаномны аўтамабіль мусіць вывучыць, як абмінаць перашкоды і рэагаваць на небяспеку.

Польская фірма распрацавала імітатар, дзякуючы якому аўтаномная машына, перад тым, як выедзе на дарогу, бяспечную язду вывучае ў віртуальным свеце.

Польская кампанія Intelicar падрыхтавала імітатар язды для аўтаномных аўтамабіляў, – расказвае старшыня ўправы Адам Жэпка.

- Гэта імітатар, які вадзіць машыну вучыць не чалавека, а аўтаномныя аўтамабілі. Справа ў тым, што падрыхтоўка аўтаномных аўтамабіляў каштуе даволі дорага, доўга працягваецца і можа быць небяспечнай для іншых удзельнікаў дарожнага руху. Наша прапанова палягае на тым, каб частку гэтага працэса перавесці ў віртуальны свет. Мы стварылі праграму, унутры якой іншая праграма вывучае язду аўтамабілем.

Паводле стандартнай схемы, аўтаномны аўтамабіль дзейнічае такім чынам, што вывучае навакольны свет з дапамогай датчыкаў, бартавы камп'ютар прымае рашэнне і запісвае яго ў сістэму кіравання. А што мы робім? – мы замяняем навакольны свет – датчыкі і кіраванне – віртуальнымі эквівалентамі. Такім чынам, праграма, якая кіруе аўтамабілем, вывучае ўсё, што патрэбна ў нашай праграме, і потым будзе загружана ў дадзены аўтаномны аўтамабіль.

Сама ідэя імітатара, у якім навучаецца іншая праграма, даволі новая. Ёсць іншыя кампаніі, якія вырабляюць нешта падобнае, а нашай унікальнай ідэяй з’яўляецца шырокая аўтаматызацыя падрыхтоўкі імітатараў. У нас тэхналогія, якая дазваляе вельмі хутка адлюстраваць тапаграфію рэальнага горада ў віртуальным свеце. На аснове іншых дадзеных мы запаўняем гэтую мапу дарожным рухам. У выніку кліент не мусіць уручную рыхтаваць сцэнарый імітацый перашкод.

Нашым мэтавым пакупніком з’яўляюцца аўтамабільныя кампаніі і пастаўшчыкі праграм для тых жа кампаній. Найперш гаворка ідзе пра тых, хто распрацоўвае сістэмы падтрымкі язды і сістэмы поўнай аўтаноміі, а таксама стартапы, якія распрацоўваюць тэхналогіі аўтаномнай язды.

З аўтаномнымі машынамі падобна як з атамнымі выбухамі – лепш праводзіць тэставанне ў віртуальным свеце, чым ужывую, – кажа Лукаш Яховіч з парталу кібер спецыялістаў Rebacze.pl.

- Ствараюцца імітатары, падобныя на гульню, на якіх можна ездзіць па горадзе. У гэтай праграме адлюстроўваюць сапраўдны гарадскі рух, рух пешаходаў, светлафоры, тратуары, усё, што патрэбна.  Больш прасунутыя датчыкі перадаюць сігнал астатнім датчыкам, напрыклад, інфармацыю пра дзіру ў асфальце, інфармацыю з радара, карацей, больш сучасны датчык больш дакладна адлюстроўвае навакольную рэчаіснасць.

Лукаш Зборальскі, галоўны рэдактар партала пра бяспеку дарожнага руху brd24.pl мае вялікія спадзявання на аўтаномныя аўтамабілі.

Я думаю, што яны могуць быць лепшымі ў дарожным руху, чым чалавек. Калі паглядзім на прычыны дарожных здарэнняў, то дзве асноўныя прычыны - гэта непадпадаркаванне прынцыпу пяршынства праезду і празмерная хутакасць. У гэтай галіне аўтаномныя аўтамабілі напэўна будуць лепшымі за кіроўцаў, яны не будуць парушаць правілы дарожнага руху.

- З аднаго боку таму, што гэтыя аўтамабілі зусім правільныя, а па-другое, іх яшчэ невялікая колькасць. Электроніка пастаянна мусіць вывучаць дарогу і правілы, і вывучае – як з дапамогай віртуальных сістэм, так і ўжывую. У Польшчы дазволілі, каб аўтаномны мікрааўтобус ездзіў па дарозе і вазіў людзей. Такім чынам нават ужо ў Польшчы афіцыйна дазваляецца на дарогах рух аўтамабіляў без кіроўцы, – адзначае Лукаш Яховіч.

Акрамя аўтаномных аўтамабіляў, у недалёкай будучыні ў марскім руху з'явяцца аўтаномныя судны, спачатку кантэйнерныя, затым пасажырска-аўтамабільныя паромы, якія будуць плаваць на невялікіх адлегласцях. Але пакуль яшчэ няма правілаў, якія дапускаюць рух беспілотных марскіх суднаў.

яс/PR3

 

 

 

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка