X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

57 гадоў таму польскі Ўроцлаў ахапіла эпідэмія чорнай воспы (ФОТА)

21.09.2019 11:27
Першай смяротнай ахвярай чорнай воспы стала медсястра, дачка санітаркі, якая прыбірала ізалятар, дзе ляжаў хворы мужчына.
Аўдыё
  • Ва Ўроцлаў воспа трапіла праз паляка, які яе прывёз з Індыі. У выніку эпідэміі захварэла 99 чалавек, з іх сем памерлі
Медыцынскі персанал у спецвопратцы падчас эпідэміі commons.wikimedia.org/public domain

56 гадоў таму заходнепольскі Уроцлаў стаў месцам, дзе разыграўся жахлівы сцэнар. У горадзе пачалася эпідэмія чорнай воспы, на змаганне з якой былі кінутыя ўсе медыцынскія сілы краіны.

Ва Ўроцлаў воспа трапіла праз паляка, які яе прывёз з Індыі. У выніку эпідэміі захварэла 99 чалавек, з іх сем памерлі. Першай смяротнай ахвярай чорнай воспы стала медсястра, дачка санітаркі, якая прыбірала ізалятар, дзе ляжаў хворы мужчына. Дарэчы, ён вельмі хутка выздаравеў.

Цікава тое, што спачатку лекары думалі, што хвароба медсястры – гэта прагрэсіўная форма белакроўя. І гэтак меркаваць яны мелі права, таму што выпадкі воспы ў Польшчы сустракаліся вельмі рэдка.

Пазней захварэў сын медсястры і лекар, да якога яна звярнулася па дапамогу пасля з’яўлення першых сімптомаў хваробы. Праходзілі тыдні, хвароба распаўсюджвалася – вельмі хутка ўлады ўвялі каранцін у горадзе і вакол яго. Ва Ўроцлаў маглі ўязджаць толькі грамадзяне, якія мелі зробленыя прышчэпкі ад воспы.

Пра эпідэмію паведамлялі таксама сродкі масавай інфармацыі. Так, 30 кастрычніка 1963 года ў студыі Польскага радыё пра хваробу і сітуацыю ў свеце выказваўся прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя, лекар Румар Хансэн. Ён быў спецыялістам трапічнай медыцыны, шмат гадоў жыў у Індыі і Інданезіі, быў таксама лекарам на судне.

- Актуальна ў свеце існуюць тэрыторыі, дзе воспа прысутнічае пастаянна. Гэта Індыя, Пакістан, шэраг краін Афрыкі: Конга, Паўднёва-Афрыканскі Саюз, Нігерыя, Гана, Радэзія. Але таксама некаторыя краіны Лацінскай Амерыкі, перш за ўсё Бразілія – нават у Рыа-дэ-Жанейра пастаянна выяўляюцца захворванні воспай. Калі ж казаць пра Еўропу, то гэта перш за ўсё выпадкі захворвання людзей, якія былі ў трапічных краінах.

Згодна з міжнароднымі пагадненнямі, якія таксама падпісала Польшча, у выпадку выяўлення воспы ў краіне, дзе яе няма, альбо з’яўлення падазрэння, урад павінен неадкладна паведаміць пра гэта ў Сусветную арганізацыю аховы здароўя ў Жэневе, а Жэнева ў сваю чаргу па тэлеграфу рассылае інфармацыю ў іншыя краіны. У выпадку выяўлення воспы ў іншай дзяржаве падобную тэлеграму з Жэневы атрымлівае таксама Мінздароўя ў Варшаве. Для прыкладу, нядаўна мы атрымалі тэлеграму з Жэневы, у якой гаварылася, што ў Лондане выяўлены выпадак захворвання воспай. У сувязі з гэтым мы прадпрынялі неадкладныя меры.

Каранцін Уроцлава працягваўся 95 дзён і закончыўся 19 верасня 1963 года – медыкам удалося перамагчы хваробу. Гэта быў апошні выпадак чорнай воспы ў Польшчы. Пазней на аснове тых падзей былі напісаныя мастацкія кнігі і знятыя фільмы, для прыкладу, кінакарціна «Зараза» Анджэя Земяньскага.


Пацыент з язвамі пасля воспы, пашмараванымі растворам для дэзінфекцыі, Уроцлаў, 1963 год / commons.wikimedia.org/public domain Пацыент з язвамі пасля воспы, пашмараванымі растворам для дэзінфекцыі, Уроцлаў, 1963 год / commons.wikimedia.org/public domain

Чорная воспа альбо інакш натуральная воспа – гэта надзвычай заразная вірусная інфекцыя. Хваробу выклікаюць два віды вірусаў. Смяротнасць ад аднаго з іх складае 40-90%. Людзі, якія выжываюць пасля воспы, могуць часткова ці цалкам губляць зрок, і практычна заўжды на скуры застаюцца шматлікія рубцы ў месцах колішніх язваў. Вірус перадаецца праз кашаль і размнажаецца на скуры і слізістых абалонках.

Людзі, якія перахварэлі воспай, атрымліваюць устойлівы імунітэт да гэтай хваробы.

Воспа дзякуючы ўсеагульнай вакцынацыі лічыцца зніклай хваробай.

Апошні выпадак заражэння воспай у свеце быў зарэгістраваны ў 1977 годзе ў Самалі.

вс

слухайце аўдыёфайл

 

Больш на гэтую тэму: Машына часу