Беларуская Служба

Цукровы дыябет – эпідэмія XXI стагоддзя

14.11.2019 15:11
Сёння адзначаецца Сусветны дзень цукровага дыябету.
Аўдыё
  • Цукровы дыябет – эпідэмія XXI стагоддзя.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnestevepb/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёння адзначаецца Сусветны дзень цукровага дыябету. Паводле агульных падлікаў, у Польшчы цукровым дыябетам хварэюць каля пяці мільёнаў чалавек, але толькі ў трох мільёнаў пацыентаў дыягназаванае згаданае недамаганне.

Паводле справаздачы Нацыянальнага аховы фонду здароўя, у мінулым годзе прамыя выдаткі на лячэнне цукровага дыябету ў Польшчы склалі два мільярды злотых.

Паводле старшыні Нацыянальнага фонду аховы здароўя Адама Нядзельскага (Adam Niedzielski), у краіне неабходна ажыццявіць прафілактычныя меры, каб абмежаваць далейшае павелічэнне колькасці хворых.

- Мы імкнемся да змены характару нашых дзеянняў, якія павінны засяроджвацца не толькі на лячэнні, але перш за ўсё на перадухіленні гэтай хваробы. Таму мы запусцілі грамадскія кампаніі, якія заахвочваюць да змяншэння спажывання цукру. Нагадваем, цукар прычыняецца да атлусцення, што, у сваю чаргу, з’яўляецца асноўным фактарам, які прычыняецца да дыябету. Мы пераконваем таксама да змены спосабу харчавання і большай фізічнай актыўнасці.

Старшыня Польскай асацыяцыі хворых дыябетам Анна Слівіньска (Anna Śliwińska) лічыць, што польскае грамадства няшмат ведае пра рызыку дыябету.

- Існуе вялікая рызыка захворвання дыябетам. Нагадваю, ім хварэюць 8% палякаў. Гэта можа быць кожны з нас. Пра дыябет няшмат ведаюць таксама самі пацыенты, якія ігнаруюць хваробу. Ёсць таксама група хворых, якія не хочуць пачуць дыягназ. Дыябет, які не лечыцца, прыводзіць да сур’ёзных ускладненняў.

Старшыня Польскай асацыяцыі дыябету прафесар Дарота Зазуліньска-Зюлкевіч (Dorota Zozulińska-Ziółkiewicz) падкрэсліла, што дапрацаваць трэба таксама сістэму догляду за пацыентамі.

- Мяне ўразілі дадзеныя датычныя ампутацыяў у пацыентаў з сіндромам дыябетычнай ступні. Аказваецца, што такія аперацый праводзіліся ў дачыненні да пацыентаў, якія да аперацыі не былі пад апекай лекара, не ўспамінаючы нават пра лекара-дыябетолага. Гэта сведчыць пра тое, што шматлікія з іх даведаліся пра тое, што хварэюць дыябетам толькі тады, калі ў іх паявіліся сімптомы дыябетычнай ступні.

Сёлетні Сусветны дзень цукровага дыябету адзначаецца пад лозунгам: „Дыябет:сіла ў сям'і”.

„Падтрымка членаў сям'і мае вялікае значэнне, калі гаворка ідзе пра ранняе выяўленне і лячэнне хваробы”, - кажа прафесар Мацей Малэцкі (Maciej Małecki) з Польскай асацыяцыі дыябету.

- Дачыненне да лячэння пацыента мае ўся сям’я. Дарэчы, ён і не справіцца без гэткай падтрымкі. Варта дадаць, што ёсць і такія сем’і, у якіх дыябетам хварэе некалькі чалавек. Мы ведаем, што цукровы дыябет развіваецца на глебе генетычных фактараў і стылю жыцця. Тым часам члены сям’і часта вядуць падобны стыль жыцця, як хворы. Менавіта ў гэтым аспекце лозунг: „У сям’і сіла” атрымлівае дадатковае значэнне.

Вядомы польскі акцёр Олаф Любашэнка (Olaf Lubaszenko) захварэў цукровым дыябетам ва ўзросце 39 гадоў. Ён лічыць, што выразным сімптомам хваробы можа быць значнае павышэнне вагі.

- Паводле мяне, найбольш выразным сімптомам хваробы з’яўляецца рост вагі цела. Лішняя вага канчаткова вядзе да цукровага дыябету. Таму трэба быць уважлівым, звяртаць увагу на свой арганізм і слухаць іншых. Таксама трэба мець крыху шчасця, каб трапіць на добрага лекара.

Нялечаны дыябет прыводзіць да пашкоджання і парушэння працы многіх органаў: сасудаў, сэрца, нырак, вачэй ці нерваў. Менавіта таму важна рэгулярна правяраць узровень цукру ў крыві, каб выявіць захворванне на ранняй стадыі.

Паводле нацыянальнага фонду аховы здароўя, агульны гадавы кошт лячэння дыябету ў Польшчы - у тым ліку ўскосныя выдаткі – складаюць каля 7 мільярдаў злотых.

аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка