Беларуская Служба

Скандынаўскія багі вяртаюцца

02.12.2019 11:32
 Агулам у Ісландыі пражывае крыху больш за 300 тыс. чалавек, адпаведна актыўныя паганцы складаюць больш з 1% насельніцтва краіны.
Islandia
IslandiaShutterstock.com/Beketoff

Неўзабаве ў ваколіцах сталіцы Ісландыі – Рэйк'явіка ў першыню за апошнія некалькі стагоддзяў будзе адкрытая паганская святыня, піша тыднёвік Sieci. Аб’ект культу будзе служыць паганскім культам, якія панавалі ў гэтай часткі Еўропы яшчэ ў дахрысціянскія часы.

Святыня будуецца ў гонар скандынаўскага бога бураў і маланак Тора. Тор таксама добра вядомы ў германскай міфалогіі, зазвычай яго выяўляюць, трымаючага ў руках вялізны молат.

Ініцыятарам стварэнне месца культу стала «Брацтва веры», якое інакш называецца Asatru. Суполка паўстала ў 1972 годзе, яна аб’ядноўвае вернікаў паганскіх культаў. Спачатку Asatru налічвала меней за сотню чальцоў, але зараза, дзякуючы рэнесансу паганства, брацтва налічвае больш за 4 тыс. сябраў. Тут варта нагадаць, што агулам у Ісландыі пражывае крыху больш за 300 тыс. чалавек, адпаведна актыўныя паганцы складаюць больш з 1% насельніцтва краіны.

Паводле заканадаўства Ісландыі, рэлігійная супольнасць, якая налічвае больш за 8 тыс. прыхільнікаў мае права на фінансаванне са сродкаў так званага «рэлігійнага падатку». Таксама такая супольнасць у праве будуць свае святыні. Паганскае «Брацтва веры» ужо рыхтуецца да гэтага моманту. Пагане нават паспелі правесці конкурс, па выніках якога быў абраны праект будовы іхнага культурнага цэнтру.

Раней галоўнай базай для неапаганства былі ўльтра нацыяналістычныя асяродкі і аматары хэві-мэталу. Аднак зараз гэта змяняецца. Адэпты ідэалогіі «глыбіннай экалогіі» усё часцей абарачаюцца ў паганства. Гэта таксама тычацца тых, хто фанатычна прагне абсалютнага яднання з прыродай.

Святыня будзе прысвечана Тору, а яе пабочнымі патронамі стануць Одзін і Цір. У выпадку, калі пагане давядуць, пачатую справу, да канца, Ісландыя стане першай краінай, дзе адбудзецца афіцыйнае адраджэнне паганскіх культаў. Пра адраджэнне дахрысціянскіх вераванняў у Ісландыі пісала штотыднёвае выданне Sieci.

 эж