Беларуская Служба

Электроніка - самы пажаданы ў Польшчы падарунак на святы

19.12.2019 12:36
У сваю чаргу палякі не хочуць знайсці пад елкай вопратку і спартыўную тэхніку, шкарпэткі, розгу і хатнія прылады.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneShutterstock/S_Photo

Ідуць святы, выданні цікавяцца, дзе і якія пакупкі зробяць палякі на гэты святочны перыяд. У Польшчы шырока дзейнічае правіла «баль гарой», таму нават бяднейшыя, а можа асабліва бяднейшыя слаі грамадства не шкадуюць грошай на арганізацыю святочнага стала ці на падарункі для сваіх блізкіх.

Gazeta Wyborcza піша, што перад святамі дысконты, якія дзейнічаюць на польскім рынку, прапануюць больш фешэнебельных прадуктаў і тавараў, чым у ранейшыя гады. Палякі багацеюць, могуць прызначыць больш сродкаў на пакупкі, таму і крамы мяняюць свой асартымент. Нават у танных крамах паяўляюцца, напрыклад, дарагія алкаголі, як віскі па 170 злотых. Праўда, тут назіраюцца розніцы ў гарадах ды вёсках. У малых населеных пунктах тавары больш традыцыйныя, бо і людзі зарабляюць менш, і менш ахвота купляюць навінкі.

Цікава таксама тое, што з кожным годам палякі ядуць менш. Упала спажыванне гародніны – на 3,9%, алеяў і тлушчаў – на 3,6%, хлеба і хлебапрадуктаў, рыбы і яек. У сваю чаргу вырасла спажыванне садавіны – на 3%. Узровень спажывання харчовых прадуктаў залежыць у вялікай ступені ад узроўню заможнасці сям’і. Чым багацейшая сям’я, тым больш яе члены ядуць мяса, садавіны, сыроў, тварагу, п’юць мінеральнай і артэзіянскай вады.

Святочную тэматыку закранае таксама Rzeczpospolita. Яна друкуе вынікі апытання, якія падарункі на святы найбольш і найменш пажаданыя. І так, найбольш палякі хацелі б атрымаць у падарунак электронную тэхніку (14%), аўтамабіль або матацыкл (12%), экскурсійны тур (10%) і біжутэрыю (8%). А чаго не хочуць знайсці пад ёлкай? Вопратку і спартыўную тэхніку, шкарпэткі, розгу і хатнія прылады.

пер. нг