Беларуская Служба

Палякі згодныя, што неабходна жорстка караць кіроўцаў-ліхачоў

19.12.2019 14:45
Аказваецца, што негатыўнае стаўленне палякаў да жорсткіх пакаранняў такіх кіроўцаў – гэта міф.
Polski pirat drogowy uchwycony na zdjęciu opublikowanym przez słowacką policję
Polski pirat drogowy uchwycony na zdjęciu opublikowanym przez słowacką policjęPolícia Slovenskej republiky / Facebook

Нядаўна прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі заявіў, што ўрад намераны заняцца зменамі ў законах, каб пакаранні кіроўцаў, якія выклікаюць аварыі, былі больш жорсткімі.

Rzeczpospolita інфармуе пра даследаванні грамадскай думкі, якія паказваюць, што толькі 18% палякаў выступае супраць жорсткіх пакаранняў за перавышэнне хуткасці, а аж 95% апытаных адказала, што штрафы за кіраванне транспартным сродкам пад уплывам алкаголю павінны быць значна больш суровыя.

Апытанне было праведзена ў рамках Міністэрства інфраструктуры. І вынікі хутчэй за ўсё засталіся б схаваныя ў шуфлядах, калі б не патрабаванні грамадскіх актывістаў прадставіць іх грамадству. Аказваецца, што негатыўнае стаўленне палякаў да жорсткіх пакаранняў кіроўцаў-ліхачоў – гэта міф, які падтрымлівае крыклівая меншасць у інтэрнэце.

Прадстаўнік міністэрства Шыман Гуптысь (Szymon Huptyś) адхіляе падазрэнні, што ведамства намерана трымала вынікі апытанняў у шуфлядзе. Ён нагадвае, што цяпер ідзе падрыхтоўка зменаў у законах, пра якія заяўляў прэм’ер-міністр. Папраўкі павінны павысіць узровень бяспекі пешаходаў на дарогах. Гэта, між іншым, увядзенне першынства для пешахода яшчэ перад уваходам на пераход, абмежаванне хуткасці да 50 км/г не толькі днём, але таксама ў начны час сутак. Тым не менш, неафіцыйна гаворыцца, што міністр інфраструктуры Анджэй Адамчык быў супраць больш жорсткага падыходу да кіроўцаў, якія ліха водзяць аўтамабіль.

пер. нг

на здымку - польcкі кіроўца, які ехаў з празмернай хуткасцю ў Славакіі