Беларуская Служба

Падмуркі дамоў Луцкевічаў можна выратаваць ад знішчэння

19.12.2019 14:52
Грамадскі актывіст Павал Каралёў прапануе пісаць звароты і паказаць, што грамадства неабыякавае да праблемы.
Аўдыё
.
.Здымак з профіля П. Каоалёва ў Фэйсбуку

У парку Янкі Купалы ў Мінску падчас зямельных працаў знойдзеныя падмуркі, якія з’яўляюцца часткай лазні Плаўскага. Побач знаходзяцца падмуркі дамоў, якія належалі вядомым дзеячам Івану і Антону Луцкевічам, адным з заснавальнікаў беларускай дзяржаўнасці.

Год таму гарадскімі ўладамі было прынята рашэнне аб ушанаванні месца дома Луцкевічаў памятным знакам. Ён быў урачыста ўсталяваны ў парку. Цяпер жа важным прадстаўляецца зберагчы самі падмуркі.

На думку экскурсавода і супрацоўніка музея Янкі Купалы Паўла Каралёва, гэта памяткі гісторыі, якія варта захаваць для нашчадкаў. У будучым яны могуць быць музеефікаваны і выкарыстоўвацца для правядзення экскурсій па горадзе.

Акрамя лазні Паплаўскіх, вялікую вартасць маюць дамы Антона і Івана Луцкевічаў, грамадскіх і нацыянальных дзеячаў, адных з бацькаў БНР. Павал Каралёў вызначыў месца дамоў Луцкевічаў, яны былі вельмі блізкія да лазні. Калі працы ў парку будуць весціся далей, то наступнымі на дарозе будаўнічых будуць падмуркі дамоў Луцкевічаў.

Павал Каралёў напісаў ліст з адпаведнай просьбаў у Міністэрства культуры, а таксама заклікае ўсіх заняць грамадскую неабыякавую пазіцыю і звяртацца ў Мінкульт і Мінгарвыканкам, каб аб'екты захаваць.

У далучаным аўдыё Павал Каралёў расказвае пра сітуацыю вакол прац у парку Янкі Купалы.

ав