Часта бацькі забываюць, што цацка – гэта толькі рэквізіт. Каб ажывіць ляльку, трэба заангажаваць у гульню не толькі дзіця, але і бацькоў, піша інтэрнэт-партал niezależna.pl.
Нельга забываць пра гэта асабліва ў перыяд навагодніх святаў, калі мы маем больш часу для сябе і сваёй сям’і.
Кожная цацка для дзіцяці можа стаць больш прывабнай, калі дзіця разам з ёй атрымае кампанію бацькоў.
Дарослыя часта памылкова мяркуюць, што дастаткова моцнай фантазіі чадаў, а удзел бацькоў неабавязковы. Варта падкідваць дзецям ідэі для гульняў, пачынаць іх разам з імі.
Таксама на інтэрнэт-партале niezależna.pl нагадалі, што ня варта дарыць дзецям на навагоднія святы грошы. Такі падарунка збядняе Каляды, пазбаўляе гэта свята магіі.
эж