Беларуская Служба

Не прыйшоў да лекара – плаці штраф

05.02.2020 14:29
Міністэрства аховы здароўя Польшчы плануе ўвядзенне штрафаў для пацыентаў, якія, не папярэдзіўшы, не прыходзяць на абследаванне.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Vitali Michkou

Міністэрства аховы здароўя Польшчы плануе ўвядзенне штрафаў для пацыентаў, якія, не папярэдзіўшы, не прыходзяць на абследаванне, або на візіт да доктара нейкай спецыяльнасці, – паведамляе «Gazeta Wyborcza».

- Мы аналізуем гэтае пытанне, таму што гэта сапраўды вялікая праблема, – заявіў міністр здароўя Лукаш Шумоўскі.

Такіх выпадкаў за год здараецца 17 мільёнаў на 84 мільёны вызначаных візітаў і аперацый. Паводле статыстычных звестак, вельмі часта пацыенты забываюць пра аперацыю катаракты ці імплантацыю эндапратэза, а таксама пра візіт у эндакрынолага, кардыёлага, а нават анколага.

Нацыянальны фонд здароўя, які аплочвае дзяржаўную ахову здароўя, стаў рассылаць смс-паведамленні, у якіх прыгадвае пра візіт, але гэта і так не дапамагае.

Праціўнікі штрафаў за не адменены візіт падкрэсліваюць, што трэба было б змяніць законы, бо цяпер права не дазваляе штрафаваць пацыентаў. Іншыя падкрэсліваюць, што штраф несправядлівы, таму што хворыя вельмі часта ідуць на платны візіт, паколькі чэргі да дзяржаўнага невыносна доўгія.

яс