Палякі Гарадзеншчыны зладзілі акцыю, якая праводзіцца з мэтаю прыгадаць, што ў гэтым рэгіёне Беларусі пражывае шмат асоб польскага паходжання. Добраахвотнікі мяняюць дошкі з назвамі вуліц на некаторых прыватных дамах на двухмоўныя. З такой ініцыятывай выступіла Фундацыя «Młode Kresy», якая гуртуе маладых палякаў Беларусі.
Са старшынём фундацыі Міраславам Капцэвічам размаўляе Наталля Грышкевіч.
слухайце аўдыё