Вядомы беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў пачаў працу над кнігай «На мяжы цывілізацый». Багата ілюстраваная і аформленая здымкамі кніга прысвечаная даваеннай савецка-польскай мяжы. У кнізе будзе паказаны лёс як ваеннаслужачых, так і звычайных беларусаў, якія жылі па абодвух баках граніцы.
Падчас размовы Польскага радыё з гісторыкам закраналіся таксама іншыя тэмы – не толькі мяжы. Так, Мельнікаў лічыць, што «Пілсудскі быў дыктатарам, але Польшчу імкнуўся зрабіць моцнай».
Рыхтуючыся да напісання кнігі, гісторык шмат часу правёў у польскіх архівах, у якіх адкрыў шмат цікавых рэчаў. У прыватнасці, яму ўдалося адшукаць наступную інфармацыю: у сярэдзіне 1930-х гадоў нямецкая разведка пачала вывучаць беларускае Палессе, якое тады ўваходзіла ў склад Польшчы. Пад выглядам навукоўцаў і студэнтаў засылаліся агенты, якія распрацоўвалі польска-савецкае памежжа. На Палессі немцы нібыта збіралі гістарычную і прыродную інфармацыю. Нямецкіх шпіёнаў вылоўлівала разведка польскага Корпусу аховы памежжа. Ужо тады немцы рыхтаваліся да вайны, гаворыць гісторык.
З Ігарам Мельнікавым размаўляе Валеры Саўко.
падрабязнасці – слухайце аўдыёфайл