Беларуская Служба

Якія новыя колеры набірае беларуская песня ў Польшчы

17.02.2020 17:33
Культурыныя праекты нараджаюцца і праз нейкі час заканчваюцца, а фестываль беларускай песьні ў Польшчы жыве ўжо 40 гадоў. 
Аўдыё
  • Ідэя фестывалю «Беларуская песня» мае ўжо амаль 40 гадоў
   -
Намеснік старшыні Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства Васіль Сегень radyjo.net/Я.Іванюк

Гран Пры ХХVІІ Фестывалю 2020» падчас учорашняга (16 лютага) цэнтральнага адбору заваяваў калектыў «Світанак» з дзіцячага садка ў Беластоку.


Катэгорыяў у фестывалі наагул шмат, таму і пераможцаў нямала. Падчас гала-канцэрту ў бліжэйшы чацвер у Оперы ў Беластоку выступяць, між іншым, хоры «Гармонь» з Ласінкі ды «Загадка» з Супраслі, вакальныя калектывы «Solatium» з Дубровы Беластоцкай і «Exit» з Крынак, а таксама салісты, дуэты, тэрцэты і квартэты.

На думку Васіля Сегеня, намесніка старшыні Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства, ідэя фестывалю, хаця мае ўжо амаль 40 гадоў, бо раней імпрэза праходзіла ў фармаце агляду, то яна ўвесь час актуальная.

Гутарка Яраслава Іванюка