Беларуская Служба

У Польшчы расце колькасць злачынстваў супраць дзяцей

18.02.2020 13:07
У 2017 годзе 3476 дзяцей сталі ахвярамі сямейнага гвалту, а ўжо ў 2018 годзе іх колькасць вырасла да 4909.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/Paul Biryukov

Польшча, нягледзячы на заклікі няўрадавых арганізацыяў, дагэтуль не мае сучасных сістэмных падыходаў да барацьбы з сямейным гвалтам супраць дзяцей. Напрыклад, У Вялікабрытаніі дзейнічае адмысловая працэдура, зафіксаваная на заканадаўчым узроўні. Паводле яе, кожны выпадак смерці дзіцяці павінен быць рупліва прааналізаваны з розных бакоў, піша Dziennik Gazeta Prawna.

Цяперака ў Канцылярыі прэзідэнта Польшчы паведамілі аб тым, што там распрацоўваецца аналагічная заканадаўчая ініцыятыва. Міністр у Канцылярыі прэзідэнта Анджэй Дэра ўдакладніў, што працы над прэзідэнцкім законапраектам знаходзяцца на фінальным этапе. Дадзеная прававая норма, будзе створана на падставе англійскага закону, але адаптаванага да польскага заканадаўства. Ён стане першым аналагічным дакументам у кантынентальнай Еўропе.

У чэрвені 2019 годзе, у выніку гвалтоўных дзеянняў памерла пяцёра дзяцей. Жахлівыя гісторыі не пакінулі абыякавым польскае грамадства. За кароткі прамежак часу пад патрабаваннем удасканаліць заканадаўства ў галіне абароны дзяцей было сабрана 22 тысячы подпісаў палякаў. Канцылярыя прэзідэнта адрэагавала і паўстала адпаведная працоўная група.

Ідэя грунтуецца на працэдуры, якая з 2007 года дзейнічае ў Вялікабрытаніі. Пасля выпадку смерці дзіцяці камісія, якая складаецца з прадстаўнікоў сацыяльных і медычных службаў, сістэмы адукацыі і паліцыі піша справаздачу.

Дакумент утрымлівае рэкамендацыі для мясцовых уладаў. Камісія таксама можа прапанаваць змены ў нарматыўна-прававыя акты, можа папанаваць стварэнне дадатковых працоўных пасадаў у сацыяльных службах ці ў адукацыі. У сваю чаргу, улада на працягу шасці месяцаў абавязана прыняць захады і скласці справаздачу аб кроках, зробленых леных на падставе рэкамендацый камісіі.

Палітыкам варта паспяшацца са загаданым законам, бо колькасць дзяцей-ахвяраў сямейнага гвалту ў Польшчы імкліва расце. Паводле дадзеных Міністэрства сям'і працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы, у 2017 годзе 3476 дзяцей сталі ахвярамі сямейнага гвалту, а ўжо ў 2018 годзе іх колькасць вырасла да 4909. Пра новую заканадаўчую ініцыятыву, накіраваную на барацьбу з сямейным гвалтам супраць дзяцей пісаў Dziennik Gazeta Prawana.

эж