100 г масла
1 кг мукі
100 г дражджэй
6 жаўткоў
500 мл малака
1 яйка
120 г цукру
10 г ванільнага цукру
сок лімона
1 чарка спірту
400 г джэму з ружы
1,5 кг тлушчу
100 г пудры цукровай
лімонная цэдра
Масла растапіць і астудзіць.
Раскрышыць дрожджы, дадаць 1 сталовую лыжку цукру, 200 г мукі і зрабіць рошчыну. Прыкрыць і паставіць у цёплае месца, каб падрасла.
Жаўткі і адно яйка расцерці з цукрам
Прасеяную муку змяшаць з рошчынай і яйкамі, дадаць спірт, лімонны сок і цэдру, пасаліць і старанна вымесіць. Порцыямі дадаць астуджанае масла і яшчэ раз вымесіць.
Накрыць і паставіць у цёплае месца, каб падрасло (10-15 хв.)
Раскатаць цеста ў пласт таўшчынёй каля 2 см. Выразаць круглыя загатоўкі дыяметрам каля 4 см. Пакінуць іх у цяпле.
На пончыкі пакласці джэм, зашчапіць краі і сфармаваць шары. Пакінуць, каб падраслі.
Пончыкі смажыць у гарачым свіным тлушчы з абодвух бакоў, пазней дастаць і абсушыць.
Гатовыя пончыкі пасыпаць цукровай пудрай.
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць пончыкі, раскажа пастаянны госць студыі Кацярына Адамская. З ёй размаўляе Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл