Сёння ў горадзе Новы Тарг на поўдні Польшчы пачаўся вялікі працэс педафіла, - паведамляе на першай старонцы Gazeta Wyborcza. Калі суд прызнае віну ксяндза, касьцёл будзе вымушаны выплаціць некалькі мільёнаў злотых кампенсацыі яго ахвярам.
Паводле абвінавачання, пробашч Мар'ян В. мацаў і мастурбаваў хлопцам на плебаніі.
Ксёндз Мар'ян В. апрануў расу ў 1970 годзе. На судзе супраць яго будуць даваць паказанні больш за дзесяць мужчын, якія ў мінулым, будучы дзецьмі, сталі ахвярамі свяшчэнніка-гвалтаўніка.
- Яны заплацілі высокую цану. Некаторыя з іх па сённяшні дзень пакутуюць ад хранічнага посттраўматычнага стрэсавага сіндрому, - кажуць адвакаты.
Ксёндз Мар'ян В. некалькі разоў мяняў парафіі, але ўсюды шчыра яго віталі і любілі. А ён любіў моладзь, у прыватнасці хлопчыкаў. Забіраў іх на эксурсіі на мора, а там ён даваў волю свайму жаданню. Хлопцы былі ў шоку ад таго, што ксёндз з імі рабіў. Цярпелі самотна, нікому аб гэтым не гаварылі: ні равеснікам ні бацькам.
Справа ўсплыла ў 2018 годзе, калі ў курыю прыйшоў мужчына і расказаў, што з ім рабіў гэты ксёндз. Касьцельныя начальнікі паведамілі ў пракуратуру.
Ксёндз Мар'ян быў пазбаўлены духоўнага сану ўжо ў 2013 годзе ўнутраным кананічным судом, атрымаў забарону працы з дзецьмі і яго адправілі на тэрапію ад сексуальнай залежнасці.
Чарговую педафільскую справу ў польскім каталіцкім касьцёле апісала Gazeta Wyborcza.
яс