Беларуская Служба

Ксёндз-педафіл скалечыў 22 дзяцей

19.02.2020 16:54
Сёння ў горадзе Новы Тарг на поўдні Польшчы пачаўся вялікі працэс педафіла.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/Lisa S.

Сёння ў горадзе Новы Тарг на поўдні Польшчы пачаўся вялікі працэс педафіла, - паведамляе на першай старонцы Gazeta Wyborcza. Калі суд прызнае віну ксяндза, касьцёл будзе вымушаны выплаціць некалькі мільёнаў злотых кампенсацыі яго ахвярам.

Паводле абвінавачання, пробашч Мар'ян В. мацаў  і мастурбаваў хлопцам на плебаніі.

Ксёндз Мар'ян В. апрануў расу ў 1970 годзе. На судзе супраць яго будуць даваць паказанні больш за дзесяць мужчын, якія ў мінулым, будучы дзецьмі, сталі ахвярамі свяшчэнніка-гвалтаўніка.

- Яны заплацілі высокую цану. Некаторыя з іх па сённяшні дзень пакутуюць ад хранічнага посттраўматычнага стрэсавага сіндрому, - кажуць адвакаты.

Ксёндз Мар'ян В. некалькі разоў мяняў парафіі, але ўсюды шчыра яго віталі і любілі.  А ён любіў моладзь, у прыватнасці хлопчыкаў. Забіраў іх на эксурсіі на мора, а там ён даваў волю свайму жаданню. Хлопцы былі ў шоку ад таго, што ксёндз з імі рабіў. Цярпелі самотна, нікому аб гэтым не гаварылі: ні равеснікам ні бацькам.

Справа ўсплыла ў 2018 годзе, калі ў курыю прыйшоў мужчына і расказаў, што з ім рабіў гэты ксёндз.  Касьцельныя начальнікі паведамілі ў пракуратуру.

Ксёндз Мар'ян быў пазбаўлены духоўнага сану ўжо ў 2013 годзе ўнутраным кананічным судом, атрымаў забарону працы з дзецьмі і яго адправілі на тэрапію ад сексуальнай залежнасці.

Чарговую педафільскую справу ў польскім каталіцкім касьцёле апісала Gazeta Wyborcza.

яс