Беларуская Служба

Палякі не спяшаюцца з выхадам на пенсію

19.02.2020 16:57
Усё больш грамадзянаў Польшчы, якія могуць законьчыць прафесійную дзейнасьць, адважваюцца не падаваць дакументы на атрыманне пенсіі
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Khongtham

Усё больш грамадзянаў Польшчы, якія могуць законьчыць прафесійную дзейнасьць, адважваюцца не падаваць дакументы на атрыманне пенсіі, - паведамляе Rzeczpospolita. Чаму? – таму што дадатковы год працы падвышае пенсію на 10-15%.

Паводле газеты, у 2015 годзе 83% людзей з правам на пенсію, падавалі дакументы дакладна ў дзень, калі ўступалі ў пенсійны ўзрост. У 2017 годзе, калі ўлады знізілі пенсійны ўзрост да 60 гадоў для жанчын і 65 для мужчын, 88% своечасова падавалі дакументы на пенсію. У 2018 годзе іх адсотак зменшыўся кардынальна - да  57%.

Rzeczpospolita вызначыла, што 36% патэнцыйных пенсіянераў вырашае папрацаваць яшчэ год, 6%– яшчэ некалькі гадоў. Пераважна, гэта жанчыны.

- Прафесійная актыўнасць пенсіянераў звязаная з двума фактарамі: па-першае: Вялікі недахоп працаўнікоў, а другі – незадавальняючы памер пенсіі, - адзначае адвакат Анджэй Радзіслаў у гутарцы з газетай Rzeczpospolita.

яс