Усё больш грамадзянаў Польшчы, якія могуць законьчыць прафесійную дзейнасьць, адважваюцца не падаваць дакументы на атрыманне пенсіі, - паведамляе Rzeczpospolita. Чаму? – таму што дадатковы год працы падвышае пенсію на 10-15%.
Паводле газеты, у 2015 годзе 83% людзей з правам на пенсію, падавалі дакументы дакладна ў дзень, калі ўступалі ў пенсійны ўзрост. У 2017 годзе, калі ўлады знізілі пенсійны ўзрост да 60 гадоў для жанчын і 65 для мужчын, 88% своечасова падавалі дакументы на пенсію. У 2018 годзе іх адсотак зменшыўся кардынальна - да 57%.
Rzeczpospolita вызначыла, што 36% патэнцыйных пенсіянераў вырашае папрацаваць яшчэ год, 6%– яшчэ некалькі гадоў. Пераважна, гэта жанчыны.
- Прафесійная актыўнасць пенсіянераў звязаная з двума фактарамі: па-першае: Вялікі недахоп працаўнікоў, а другі – незадавальняючы памер пенсіі, - адзначае адвакат Анджэй Радзіслаў у гутарцы з газетай Rzeczpospolita.
яс