Беларуская Служба

Вучні беларускага ліцэя ў Польшчы рыхтуюцца да выпускных экзаменаў

19.02.2020 18:47
Неўзабаве вучні сярэдніх школаў у Польшчы павінны вызначыцца, якія прадметы хочуць здаваць падчас экзаменаў на атэстат сталасці.
Аўдыё
  • Вучні беларускага ліцэя ў Польшчы рыхтуюцца да выпускных экзаменаў
     , ,
Урок у беларускім ліцэі ў Гайнаўцы, Беласточчына, Польшча фота: Яраслаў Іванюк/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У лютым вучні апошняга класа сярэдніх школаў у Польшчы павінны вызначыцца, якія прадметы хочуць здаваць падчас экзаменаў на атэстат сталасці. У Польшчы яны пачынаюцца 4 мая.

Такое пытанне павінны таксама вырашыць вучні 2-га агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім. Іншы беларускі ліцэй у Польшчы існуе ў гарадку Гайнаўка, таксама на Беласточчыне.

Выбар прадметаў непасрэдна звязаны з выбарам ВНУ, у якую збіраюцца паступаць маладыя людзі. Пра важныя жыццёвыя рашэнні мы гутарым з вучнямі апошняга класа ліцэя Пятром Свідэрскім ды Аляксандрай Зінкевіч. З імі размаўляе Міхась Сцепанюк.

слухайце аўдыёфайл