У лютым вучні апошняга класа сярэдніх школаў у Польшчы павінны вызначыцца, якія прадметы хочуць здаваць падчас экзаменаў на атэстат сталасці. У Польшчы яны пачынаюцца 4 мая.
Такое пытанне павінны таксама вырашыць вучні 2-га агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім. Іншы беларускі ліцэй у Польшчы існуе ў гарадку Гайнаўка, таксама на Беласточчыне.
Выбар прадметаў непасрэдна звязаны з выбарам ВНУ, у якую збіраюцца паступаць маладыя людзі. Пра важныя жыццёвыя рашэнні мы гутарым з вучнямі апошняга класа ліцэя Пятром Свідэрскім ды Аляксандрай Зінкевіч. З імі размаўляе Міхась Сцепанюк.
слухайце аўдыёфайл