Тэрарысты, погляды якіх супадаюць з крайне правымі палітычнымі групоўкамі, у Заходняй Еўропе з’яўляюцца падобнай пагрозай, як джыхадысты, – піша Rzeczpospolita.
У ЕЗ найгорш у гэтым плане ў Нямеччыне. Французскі даследчык пытання Jean-Charles Brisard звязаны з выведкай кажа, што ў Нямеччыне ў любы момант 20-30 тыс.чалавек могуць зрабіць тэракт.
Нарвежац Брэйвік стаў узорам для новага тыпу тэрарыстаў, для прыхільнікаў ідэі перавагі белай расы і меркавання, што пагрозу белым нясуць імігранты з мусульманскіх краін. Гэтыя людзі дзейнічаюць пераважна ў адзіночку, натхненне на тэракт шукаюць у Інтэрнэце.
У гэтага віду тэрактах вылучаецца нарцыстычны элемент тэрарыста, то бок ён хоча, каб іншыя ведалі, хто ён і што зрабіў. Гэты элемент і адрознівае «новых тэрарыстаў» ад джыхадыстаў, - падкрэслівае Rzeczpospolita.
яс