Беларуская Служба

Ці Еўропе пагражае чарговы міграцыйны крызіс?

29.02.2020 13:01
У пятніцу сотні мігрантаў спрабавалі перасекчы мяжу пасля рашэння Анкары аб не затрымліванні ўцекачоў з Сірыі на шляху ў Еўропу.
29  2020        ,
29 лютага 2020 года мігранты збіраюцца на закрытым памежным пераходзе Кастанье, на мяжы паміж Грэцыяй і ТурцыяйPAP/EPA/DIMITRIS TOSIDIS


Ці Еўропе пагражае чарговы міграцыйны крызіс? – такое пытанне задае партал wp.pl. Грэцыя затрымала сотні мігрантаў з Турцыі.

– Я хачу сказаць выразна, ніхто не ўвойдзе ў Грэцыю нелегальна. Мы ўзмацняем наш кантроль на мяжы, – напісаў на Твітэры прэм’ер Кірыякас Мацатакіс.

У пятніцу сотні мігрантаў спрабавалі перасекчы мяжу пасля рашэння Анкары аб не затрымліванні ўцекачоў з Сірыі на шляху ў Еўропу.

- Грэцыя не нясе ніякай адказнасці за трагічныя падзеі ў Сірыі і не будзе змагацца з наступствам рашэнняў, прынятых іншымі лідарамі, – пісаў грэцкі прэм’ер-міністр.

І хоць ён не напісаў ніводнага прозвішча, то вядома, што гаворка ідзе пра турэцкага прэзідэнта. Рэджэп Таіп Эрдаган ноччу з чацвярга на пятніцу паведаміў, што не плануе ўскладняць вандроўкі ўцекачам з ахопленай вайной Сірыі. Анкара дазволіла мігрантам прадпрыняць спробу дабрацца да Еўропы па сушы ці марскім шляхам. Дадаткова турэцкія ўлады «чакаюць ад міжнароднай супольнасці прыняцця поўнай адказнасці за сітуацыю ў Ідлібе». У гэтым рэгіёне ідзе моцнае наступленне сірыйскай арміі на паўстанцаў.

ав