Чаму зараз варта вярнуцца да твораў Альберта Камю, Даніэля Дэфо ці Джавані Бакачы? Таму, што яны аднаўляюць пачуццё супольнасці і аказваюць падтрымку, калі мы прыгадаем, што чалавецтва стагоддзямі жыве з заразай, – піша Юстына Сабалеўска на старонках тыднёвіка «Polityka».
У многіх еўрапейскіх краінах «Чума» Камю трапіла ў спісы бэстсэлераў. Апісанні закрытага горада Аркана ў Алжыры раптам перасталі быць абстракцыяй і метафарай. Чытачы пытаюць у кнігарнях таксама пра «Каханне падчас халеры» Габрыэля Маркеса, пра «Дэкамерон» Джавані Бакачы, альбо «Смерць у Венецыі» Томаса Мана.
«У свеце было столькі чумы, колькі і было войнаў. Нягледзячы на гэта, чумы і войны заўсёды людзі сустракаюць з аднолькавым здзіўленнем», піша Камю.
Сённяшнія рэакцыі на пандэмію не адрозніваюцца ад таго, што мы чыталі ў «Дэкамероне» Бакачы: «Некаторыя лічылі, што ўстрыманасць можа абараніць ад чумы, таму пазбягалі ўсяе няўстрыманасці».
Некаторыя сур'ёзна прымаюць загад сядзець дома – іншыя не хвалююцца і шукаюць забавы ў горадзе, як быццам нічога не адбылося.
Нарэшце, кожная эпідэмія заканчваецца. Аднак Камю прыносіць некалькі думак, якія трэба памятаць сёння: па-першае, «палачка чумы ніколі не гіне і ніколі не знікае». Мы забылі, што зʼява чумы, эпідэміі не зʼяўляецца фантазіяй, чума зліваецца з чалавецтвам, – падкрэслівае Юстына Сабалеўска ў тыднёвіку «Polityka».
яс