X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Польскіх ксяндзоў выклікалі ў паліцыю, бо яны асвячалі горад праз люк машыны (ВІДЭА)

01.04.2020 08:07
Паліцыя правяла са святарамі прафілактычную размову: яны не былі прышпіленыя і перамяшчаліся, высунуўшыся з люка аўто.  
           ,
Святары селі ў машыны з люкамі ў дахах і ездзілі па горадзе, бласлаўляючы Легніцу і яе насельнікаўscreen/youtube, канал партала Lca.pl на You Tube

Пра кур’ёзную сітуацыю, якая здарылася ў горадзе Легніца на паўднёвым захадзе Польшчы, піша мясцовы партал Lca.pl.

Як вядома, у Польшчы з-за эпідэміі нельга збірацца больш чым двум чалавекам, у выпадку рэлігійных абрадаў гэтае абмежаванне крыху большае – пяць чалавек. У сувязі з тым, што цяпер мала людзей ходзіць у храмы, ксяндзы з мясцовага касцёла Святой Тройцы вырашылі блаславіць горад і жыхароў і прасіць ласкі ў Бога. Святары селі ў машыны з люкамі ў дахах і ездзілі па горадзе, бласлаўляючы Легніцу і яе насельнікаў.

Але не ўсім жыхарам спадабалася ідэя ксяндзоў. Нехта пазваніў у паліцыю і расказаў, што святары парушылі правілы дарожнага руху, таму што ехалі на машыне не прышпіленыя і высунуўшыся з люка, што стварае небяспеку ў аўтамабільным руху. Ксяндзоў прыйшлося выклікаць ва ўчастак. Праўда, святароў не аштрафавалі, а правялі з імі прафілактычную размову.

вс