З-за абмежаванняў у сувязі з эпідэміяй каранавіруса лік забойстваў у калумбійскім горадзе Медэльін, у свой час самым небяспечным горадзе свету, упала да рэкордна нізкага ўзроўню, паведамілі ў сераду ўлады гэтага гораду – піша польскі партал niezalezna.pl.
У сакавіку ў Медэльіне было зарэгістравана 18 забойстваў. «Гэта гістарычная лічба», – ацаніў мясцовы сакратар па бяспецы Хасэ Херарда Асеведа. Як паведамляе газета «Эль Эспектадор», гэта быў месяц з самай нізкай колькасцю забойстваў у горадзе за апошнія 40 гадоў.
Без сумневу, зніжэнне злачыннасці з'яўляецца вынікам абмежаванняў, уведзеных у горадзе ў сувязі з эпідэміяй каранавіруса
У 1980-90 гады Медэльін лічыўся самым небяспечным горадам у свеце. У ім шалелі вулічныя банды, левым і правым баевікі, і перш за ўсё – магутны наркакартэль Пабла Эскабара. Толькі за адзін год у Медэльін было забіта больш за шэсць тысяч чалавек.
Пасля смерці Эскабара і разгрому яго картэлю ў Медэльіне ўсё яшчэ было небяспечна, і ў горадзе быў адзін з самых высокіх узроўняў забойстваў у свеце. Толькі ў гэтым стагоддзі сітуацыя пачала паляпшацца. У 2013 годзе часопіс «Уол-Стрыт Джорнал» прызнаў Медэльін, які не шкадаваў намаганняў, каб развітацца са змрочным мінулым, самым інавацыйным горадам свету, пісалі ў польскім партале niezalezna.pl.
эж