Нацыянальны навуковы цэнтр Польшчы (ННЦ) аб'явіў конкурс для навукоўцаў, у рамках якога яны могуць падаць заяўкі на фінансаванне навуковых даследаванняў па COVID-19. Заяўкі можна дасылаць да 14 красавіка.
"Усведамляючы сур'ёзнасць сітуацыі і ціск часу, мы аб'яўляем конкурс, які шмат у чым адрозніваецца ад іншых нашых конкурсаў: у яго вельмі кароткія тэрміны прыёму заявак, выбраная група даследчыкаў, да якіх мы накіроўваем конкурс, і надзвычай гнуткія правілы рэалізацыі гранта", - растлумачыла прафесар Малгажата Касоўская (Małgorzata Kossowska), старшыня рады Нацыянальнага навуковага цэнтра.
Конкурс скіраваны да даследчыкаў, якія могуць пашырыць свае веды ў дыягназаванні, лячэнні, прадухіленні захворвання, а таксама ў псіхалагічных і сацыяльных наступствы пандэміі. Бюджэт конкурсу складае 10 млн злотых (амаль 2 млн 190 тыс. еўра).
У конкурсе могуць прымаць удзел даследчыкі, якія маюць ступень мінімум кандыдата навук і былі кіраўнікамі па меншай меры аднаго навукова-даследчага праекта, удзельнічалі ў міжнародных конкурсах альбо з'яўляюцца лаўрэатамі міжнародных ці нацыянальных конкурсаў.
Заяўкі прымаюцца праз электронную платформу дзяржаўных і грамадскім паслуг да 14 красавіка. Вынікі будуць падведзены ў сярэдзіне мая.
Для правядзення запланаваных даследаванняў у даследчыкаў будзе максімум паўтара года. Вынікі іх работы павінны быць агульнадаступнымі і апублікаваныя як мага хутчэй.
яс