Гэта найважнейшае і найбольш радаснае свята ў праваслаўнай царкве – сёння Вялікдзень, Пасха, Уваскрасенне Хрыста. Але сёлета яно пройдзе ў іншай атмасферы – ва ўмовах каранавіруса і шмат якіх абмежаванняў.
Іерархі Царквы ў Польшчы заклікалі сваіх вернікаў застацца дома, а ўдзельнічаць у святых багаслужбах анлайн. Аднак, як гаворыць а. Мікалай Астапчук, настаяцель храма ў гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў Гарадку, ненаведванне храму па прычыне эпідэміі не абазначае, што нельга глыбока перажыць Вялікдзень і адчуваць радасць з уваскрасення Хрыста.
З айцом Мікалаем гутарыла Анна Пятроўская.
слухайце аўдыё