Беларуская Служба

Дональд Трамп часова спыняе іміграцыю

21.04.2020 12:23
Гэта яго адказ на эпідэмію каранавіруса.
Дональд ТрампPAP/EPA/Tasos Katopodis / POOL

ЗША застаюцца краінай, у якой выяўлена найбольш выпадкаў каранавіруса. Эпідэмія мае ўплыў не толькі на здароўе грамадзян, але і на эканоміку. Дональд Трамп вырашыў прыпыніць іміграцыю ў краіне, каб такім чынам «абараняць месцы працы», піша тыднёвік Wprost.

Белы дом адмовіўся паведамляць далейшыя падрабязнасці на тэму рашэння прэзідэнта, якую раскрытыкавалі дэмакраты. -Калі нашая краіна змагаецца з пандэміяй, а працаўнікі падвяргаюць жыццё небяспецы, прэзідэнт атакуе мігрантаў і абвінавачвае іншых за свае паразы, – сцвердзіла былая кандыдатка ў прэзідэнты Эмі Клобушар.

Пасля ўвядзення абмежаванняў на межах і спынення авіярэйсаў іміграцыя ў Амерыку і так у значнай ступені абмежаваная. Новае рашэнне Трампа, якое ён акрэсліў, як часовае, успрымаецца як сродак у рэалізацыі доўгатэрміновай палітыкі, мэта якой – абмежаванне іміграцыі, падкрэсліў Reuters.

ав