Беларуская Служба

Прафесар Мірановіч: Канстытуцыя 3 траўня была пагрозай для еўрапейскіх абсалютызмаў

03.05.2021 13:12
«Творчасць і навуковая думка Вальтэра, Русо, Дзідро і Мантэск’ё знайшла сваё наўпроставае адлюстраванне ў Канстытуцыі Рэчы Паспалітай» .
Аўдыё
  • З гісторыкам, прафесарам Беластоцкага ўніверсітэту Антонам Міравоічам гутарыў Яраслаў Іванюк.
"Вялікі" СеймFoto: Muzeum Narodowe w Warszawie/Wikimedia Commons/dp

Навуковы супрацоўнік Беластоцкага ўніверсітэту прафесар Антон Мірановічам падкрэсліў, што Канстытуцыя 3 траўня 1791 года была наступствам глыбіннага перавароту свядомасці часткі тагачаснай эліты Рэчы Паспалітай:

 -У 1788 годзе пачаўся Вялікі Сейм, ён цягнуўся тры гады. Падчас яго былі прынятыя лёсавызначальныя рашэнні для рэфармавання Рэчы Паспалітай. Перад усім галоўным ініцыятарам зменаў быў так званы «патрыятычны лагер».

Патрыятычныя сілы Рэчы Паспалітай – гэта не толькі палякі, але і жыхары сучасных Украіны і Беларусі. Сярод іх было разуменне патрэбы рэфармаваць функцыянаванне дзяржавы – стварыць новую мадэль дзяржавы і ўрэгуляваць адносіны паміж яе частак. Адказам на гэтыя патрэбы і стала Канстытуцыя 3 траўня.

Канстытуцыя змяніла не толькі дзяржаўны лад, але ўвяла новыя адносіны паміж саслоўямі.

Чаго датычылі асноўныя новаўвядзенні Канстытуцыі 3 траўня?

- Перадусім гаворка ідзе пра пастаянна дзеючы парламент – Сейм, тэрмін паўнамоцтваў якога складаў два гады. Туды нарэшце дапусцілі – гарадское насельніцтва. Канстытуцыя надала роўныя правы ўсім жыхарам Рэчы Паспалітай, у тым ліку вясковаму насельніцтву. Была абвешчана роўнасць перад законам.

Канстытуцыяй быў скліканы ўрад – «Рада стану», яна падпарадкоўвалася Сейму.

У Канстытуцыю былі закладзены перадавыя думкі тагачаснай палітычнай філасофіі, перад усім падзел улады Мантэск’ё. Была дакладна разгалінаваная ўладна на выканаўчую, заканадаўчую і судовую.

Канстытуцыя 3 траўня ў пэўным сэнсе абмежавала правы шляхты – у Сената была адабрана заканадаўчая ініцыятыва. Для шляхты ўводзіўся пэўны матэрыяльны цэнз. Канстытуцыя 3 траўня была абсалютна новым дакументам, перадавым для свайго часу. Ён даў Рэчы Паспалітай шанец перарадзіцца, адказаць на выклікі сучаснасці.

Канстытуцыя 3 траўня стала рэвалюцыйнай з’явай у тагачаснай Еўропе?

-Безумоўна! Яна стала другой у Свеце і першай у Еўропе. Канстытуцыя 3 траўня «прарасла» з Эпохі Асветніцтва. Творчасць і навуковая думка Вальтэра, Русо, Дзідро і Мантэск’ё знайшлі сваё наўпроставае адлюстраванне ў Канстытуцыі Рэчы Паспалітай, а таксама ў Канстытуцыі ЗША. Толькі 21 верасня 1791 года Францыя таксама зацвердзіла асноўны закон.

Як Канстытуцыю 3 траўня ўспрынялі суседзі Рэчы Паспалітай?

- Абсалютысцкія манархіі ўспрынялі Канстытуцыю рэчы Паспалітай, як пагрозу, асабліва гэта тычылася Расійскай Імперыі. Менавіта Санкт-Пецярбург жорстка выступіў супраць рэфарматараў. Прусакі і аўстрыякі таксама патрымалі Расійскую Імперыю. Французскі Людовік ХVI быў скрайне занепакоены прыняццем Канстытуцыі 3 траўня. Іх непакоіла, што гараджане нанеслі трапны ўдар па абсалютызму, па феадальнай структуры ўлады.

Ці ў стварэнні Канстытуцыі 3 траўня прымалі ўдзел дзеячы ВКЛ, у прыватнасці жыхары сучасных беларускіх зямель?

-Вядома! Канстытуцыя 3 траўня кранула прававое становішча праваслаўных і ўніятаў. У 1792 годзе, паводле Канстытуцыі, праваслаўная царка атрымала свой юрыдычны статус. Канстытуцыя дала імпульс рэформаў, якія непасрэдна краналі беларусаў. Тагачасныя беларусы ўспрынялі Канстытуцыю і яе прававыя наступствы пазітыўна.

Канстытуцыя была ўсталявала фундаментальную норму права – ніхто не можа быць абмежаваны ў сваіх правах па рэлігійнай або нацыянальнай прыкмеце. На фоне таго, што адбывалася ў Рэчы Паспалітай раней – гэта стала рэвалюцыйным крокам.

З гісторыкам, прафесарам Беластоцкага ўніверсітэту Антонам Міравоічам гутарыў Яраслаў Іванюк.

Слухайце аўдыё!