Беларуская Служба

Эксперты спрабуюць зразумець, чаму Covid-19 амаль абмінае некаторыя краіны

05.05.2020 15:53
Хоць тэарэтычна пандэмія ахапіла цэлы свет, то аказваецца, што новы каранавірус не паўсюль атакуе з аднолькавай сілай.
Турцыя PAP/EPA/TOLGA BOZOGLU

Эксперты спрабуюць зразумець, чаму Covid-19 амаль абмінае некаторыя краіны. Спецыялісты прыйшлі да высноваў, што ёсць чатыры галоўныя фактары, якія з’яўляюцца вырашальнымі – піша «Gazeta Wyborcza».

Гэта – дэмаграфія, культура, прырода і хуткасць рэакцыі ўладаў. Першая ідзе дэмаграфія, дзе ў прыклад прыводзіцца Афрыка, якую называюць самым маладым кантынентам, бо ажно 60% чалавек – гэта людзі да 25 году жыцця. На іншым баку стаіць Італія, дзе грамадства з’яўляецца значна старэйшым.

Выключэннем з гэтага правіла з’яўляецца Японія, дзе, згодна з гэтым прынцыпам, сітуацыя павінна быць жахлівая, а там ахвяр дастаткова мала. І тут паяўляецца другі фактар – культура. Эпідэміолагі кажуць, што ўведзеныя апошнім часам прынцыпы грамадскай дыстанцыі існавалі заўсёды. У Японіі і Паўднёвай Карэі людзі на прывітанне не падаюць адзін адному рукі, а кланяюцца.

Аднак, і гэта не тлумачыць усяго. У Саудаўскай Аравіі захворванняў няшмат, хоць арабы вітаюцца абдымкамі і пацалункамі. Таму эксперты пералічваюць чарговы фактар – культура. На Захадзе каранавірус наймацней ударыў у дамы для састарэлых, дамы-інтэрнаты. У развітых краінах такіх месцаў няшмат, бо старыя да самой смерці жывуць з сям’ёй.

На сілу каранавірусу таксама ўплывае прывабнасць краіны для турыстаў. Парадаксальна лепшай сітуацыя з’яўляецца у краінах, як Сірыі ці Емэн, дзе ідзе грамадзянская вайна, бо іх ніхто не наведвае.

Вялікае значэнне маюць абмежаванні, якія ўводзяць дзяржавы.

ав