Беларуская Служба

Каранавірус зменшыў колькасць смерцяў

06.05.2020 10:33
За красавік памерла ў Польшчы 2,4 тысячы чалавек менш, чым у аналагічны перыяд мінулага году.
 .
Эпідэмія каранавіруса. Пусты цэнтр ВаршавыPAP/Paweł Supernak

Зніжэнне смерцяў адбылося на 6,8% – дадзеныя Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення прыводзіць Dziennik Gazeta Prawna.

Зніжэнне здзіўляе, – кажа дэмограф прафесар Ірэна Катоўская (Irena Kotowska). Паводле прафесар гэта вынік абмежаванняў, уведзеных уладамі ў сакавіку і красавіку. За гэты перыяд у Польшчы дазвалялася выходзіць з дому толькі за неабходнымі пакупкамі, да доктара і на працу. Быў уведзены каранцін для вяртаючыхся з-за мяжы, нельга было наведваць храмы. І ўсё гэта прычынілася да таго, што іншыя хваробы таксама не распаўсюджваліся, напрыклад, грып, – тлумачыць прафесар Катоўская.

- Я чакаў зніжэння колкасці смерцяў, аднак не настолькі вялікага, зазначыў прафесар Пётр Шукальскі з Лодзінскага універсітэту. На гэта магло паўплываць тое, што шпіталі адмянілі планавыя аперацыі. Было менш ускладненняў, у выніку якіх пацыенты паміраюць. 

Прафесар Шукальскі падкрэслівае аднак, што ў будучыні адкліканне аперацый магчыма выкліча павелічэнне колькасці смерцяў.

Многія людзі з сур'ёзнымі хваробамі не ідуць цяпер да лекара, баючыся скіравання ў шпіталь і заражэння там каранавірусам. Карысна на статыстыкі паўплываў таксама малы аўтамабільны рух. Менш людзей загінула ў ДТЗ, -адзначаюць спецыялісты.

Сам каранавірус у траўні забіў  у Польшчы 611 чалавек, месяцам раней – 33 асобы.

яс