Амаль тры чвэрці апытаных палякаў заяўляюць, што яны сартуюць смецце, а больш за 40% - эканомяць ваду. У сваю чаргу больш за чвэрць удзельнікаў апытання прызнаюць, што яны пазбягаюць або адмаўляюцца ад пластыкавай упакоўкі. Пра гэта сведчаць вынікі даследавання "Партфель палякаў: вясна й выклікі", якое прыводзіць сайт niezalezna.pl.
Паводле даследавання, замоўленага банкам Santander, 73,5% хатніх гаспадарак выконвае свае абавязкі па сартаванні смецця.
Найбольш ахвотна робяць гэта жыхары буйных гарадоў, такіх як Гданьск, Шчэцін ці Быдгашч (97%) і людзі з сярэдняй адукацыяй (77%).
Рэспандэнты з вышэйшай адукацыяй менш за ўсё захоплены ўтылізацыяй. Ажно 69% з іх не сартуе смецця. Падобным чынам паводзяць сябе 66% жыхароў малых гарадоў, то бок да 50 тысяч жыхароў.
Другім папулярным відам дзейнасці, заяўленым палякамі ў кантэксце праэкалагічных паводзін, з'яўляецца эканомія вады. Ваду эканоміць 40,7% рэспандэнтаў.
У сваю 26,4% апытаных адзначылі пазбяганне альбо адмову ад пластыкавай упакоўкі. Кожны дзясяты паляк выкарыстоўвае экалагічныя метады для ацяплення дома, адмаўляючыся ад вугалю.
”Сярод палякаў расце экалагічная свядомасць. Толькі крыху больш за 3% рэспандэнтаў заявілі, што яны не робяць нічога ў карысць навакольнага асяроддзя”, - заявіла Агнешка Кацемска (Agnieszka Kociemska) з Santander Consumer Bank.
Яшчэ адна праэкалагічная дзейнасць, пра якую кажуць апытаныя, гэта выкарыстанне энергазберагальнага электроннага абсталявання. Ім карыстаецца амаль 40% рэспандэнты ва ўзросце 18-29 гадоў і кожны чацвёрты, якому больш за 70 гадоў.
Моладзь часта звяртае ўвагу на паходжанне харчовых прадуктаў. Амаль кожны трэці рэспандэнт з гэтай узроставай групы купляе экалагічную ежу.
Даследаванне таксама паказвае, што палякі ахвотна купляць тавары для шматразовага выкарыстання. Імі карыстаецца амаль палова людзей ва ўзросце 60 гадоў, 31% 30-годкаў і 22% 50-годкаў. У сваю чаргу, найменшай папулярнасцю гэткія тавары карыстаюцца сярод наймалодшых палякаў.
Даследаванне было праведзена Інстытутам рынкавых і сацыяльных даследаванняў IBRiS на пачатку сакавіка 2020 года, паведамляе niezalezna.pl
аз