Беларуская Служба

Барыс Джонсан: Цяжка сабе ўявіць Вялікабрытанію без палякаў

09.05.2020 12:13
Самым цудоўным праявам сяброўства з’яўляецца прысутнасць мільёнаў палякаў у Вялікабрытаніі.
Барыс Джонсан PAP/EPA/FACUNDO ARRIZABALAGA

-Мы цэнім іх, радуемся, што яны з намі, яны нам блізкія, – піша ў сувязі з Днём перамогі, які на захадзе адзначаецца 8 траўня, прэм’ер-міністр Барыс Джонсан на старонках выдання «Rzeczpospolita».

-Цяжка знайсці іншае месца ў Вялікабрытаніі, якое было б больш выразным сімвалам польска-брытыйскага сяброўства, чым мой каханы лонданскі выбарчы округ Uxbbridge i South Ruislip. Я гляджу на сцягі нашых краін, якія побач развіваюцца каля помніка польскім пілотам, якія служылі ў Каралеўскіх паветраных сілах падчас Другой сусветнай вайны. Я лятаю пад тым самым небам, дзе летам 1940 году ўздымаліся ў паветра палякі з 303-й дывізіі, – піша Барыс Джонсан.

Ён адзначае, што святкаванне 75-й гадавіны заканчэння Другой сусветнай вайны ў Еўропе з’яўляецца добрай нагодай, каб падкрэсліць сілу сяброўства паміж Польшчай і Вялікабрытаніяй. –Для сяброў Польшчы гэта павінен быць час роздуму над велізарнымі пакутамі, якія краіна перажыла падчас Другой сусветнай вайны, – дадаў прэм’ер Англіі.

Палітык піша, што польскія жаўнеры ваявалі рука ў руку з саюзнікамі, беручы ўдзел у амаль усіх важных баях, як пад Монтэ-Касіна, ці Тобрукам. Калі 75 гадоў таму прыйшла перамога, лёсы Польшчы выглядалі інакш, чым лёсы іншых еўрапейскіх краін. –Цень тыраніі не знікнуў. Польшча была вымушаная чакаць чарговыя 44 гады, пакуль вярнула незалежнасць і свабоду ў 1989 годзе, – чытаем словы Барыса Джонсана.
Паводле яго слоў, Вялікабрытанія ганарыцца супрацай з Польшчай у многіх галінах. Самым вялікім праявам сяброўства паміж краінамі брытанскі прэм’ер назваў прысутнасць мільёнаў палякаў у Вялікабрытаніі. –Шчыра кажучы, я не ўяўляю сабе Вялікабрытаніі без іх прысутнасці. Нашыя краіны змагаліся за тыя ж самыя ідэалы і сцераглі тыя ж самыя каштоўнасці. Праязджаючы каля нашых сцягоў над Uxbbridge i South Ruislip, я думаю пра ўсё, што мы разам дасягнулі, і пра ўсё, што мы яшчэ зможам зрабіць разам, – напісаў Барыс Джонсан у «Rzeczpospolita».

ав