Мы ад яго хутка не пазбавімся, піша ў тыднёвіку Polityka Енджэй Вінецкі (Jędrzej Winiecki).
Каранавірус зноў з'явіўся ва Ухані. Некалькі новых выпадкаў былі выяўленыя ў межах аднаго жылога раёну. Хаця заражаныя перажываюць хваробу без сімптомаў, то яны перадаюць вірус іншым. Спецыяльная інспекцыя павінна высветліць, што адбываецца ў горадзе праз месяц пасля аслаблення абмежаванняў.
На мінулых тыднях кітайскія ўлады паведамлялі пра выпадкі ўвозу каранавіруса з-за мяжы альбо пра яго зʼяўленне ў асобных правінцыях, якія мяжуюць з Расіяй і Паўночнай Карэяй.
Свет падазрона ставіцца да інфармацыі, прадстаўленай кітайскімі камуністамі. Прыхільнікі міжнароднага расследавання,хочуць высвятлення, якім чынам зʼявіўся гэты вірус і што пра яго было вядома ў Кітаі паўгады таму а нават раней. Яны пытаюцца, што Кітай схаваў дагэтуль і ці не спрабуе ён працягваць хлусіць.
Новыя хворыя зʼявіліся таксама ў Паўднёвай Карэі.
У Сеуле адзін гуляка, які наведваў начныя клубы, верагодна заразіў як мінімум 85 чалавек. Паколькі гэта найбольш хуткае павелічэнне новых заражэнняў на працягу месяца, уладамі Паўднёвай Карэі быў прыняты шэраг экстранных рашэнняў. Планаванае на гэтым тыдні вяртанне вучняў у школу зацягнулася. Мэр Сеула зачыніў бары і клубы, улады пачалі актыўна адсочваць патэнцыяльных заражаных.
У свой час, Паўднёвая Карэя заставалася другой пасля Кітая краінай з найбольшай колькасцю заражэнняў, але ў сакавіку- красавіку ёй удалося стрымаць гвалтоўны рост ліку заражаных і з таго часу Карэя зʼяўляецца прыкладам краіны, якая, не ўводзячы радыкальных захадаў сацыяльнай ізаляцыі, справілася з эпідэміяй. Нават удалося правесці выбары.
Страх перад другой хваляй эпідэміі
КНР і Паўднёвая Карэя, грунтуючыся на папярэднім вопыце з пандэміяй, на некалькі тыдняў апярэджваюць іншыя часткі свету, а вірус ва Ухані і Сеуле зʼяўляецца ў той час, як многія краіны аслабляюць свае абмежаванні. Гэта важная падказка, што мы хутка не пазбавімся ад каранавіруса.
Выглядае на тое, што павольна расце страх перад другой хваляй эпідэміі. Адначасова перад намі паўстаюць ўсё новыя пытанні. Нам давядзецца выбіраць, што мы пакладзем на алтар барацьбы з пандэміяй: эканоміку, права на таямніцу прыватнага жыцця?
яс