Беларуская Служба

Польшча выдаткавала 90 млн еўра на гуманітарную дапамогу, дзеля барацьбы з эпідэміяй

20.05.2020 08:07
Польская дапамога была накіраваная ў больш за 50 краінаў свету, у тым ліку ў Беларусь і ва Украіну.
.
.gov.pl/web/dyplomacja

Польшча выдаткавала 90 млн еўра на гуманітарную дапамогу, дзеля барацьбы з эпідэміяй

Пандэмія каранавіруса працягвае шырыцца планетай. Паводле апошніх падлікаў, у свеце налічваецца каля 5 млн носьбітаў Sars-Cov-2. У выніку гэтай хваробы ўжо памерла больш за 300 тысяч чалавек у розных кутках свету і на жаль гэта трагічнае жніво хваробы будзе толькі працягвацца.

Ва ўмовах глабальнай пагрозы, якую нясе эпідэмія каранавіруса, абсалівае значэнне набывае міжнародная салідарнасць і супрацоўніцтва. Польшча намагаецца адказваць гэтым выклікам і актыўна дапамагае іншым народам.

Польшча актыўна дапамагае краінам Усходняга партнёрства, краінам Афрыкі і Блізкага Усходу, а таксама некаторым еўрапейскім дзяржавам у барацьбе з пандэміяй каранавіруса Sars-Cov-2. Гэтыя дзеянні ажыццяўляюцца ў рамках супрацоўніцтва ў галіне развіцця і ў імя еўрапейскай салідарнасці і хаўрусніцкіх абавязацельстваў.

Захады Варшавы сведчаць аб салідарнасці з краінамі, якія развіваюцца. Дапамагаючы іншым, Польшча актыўна ўдзельнічае ў міжнародных арганізацыях ды ініцыятывах. Міністэрства замежных спраў Польшчы прадставіла дасягненні краіны ў галіне міжнароднай гуманітарнай дапамогі, дадзеныя агучыў намеснік міністра Павел Яблоньскі.

На міжнародную падтрымку барацьбы з пандэміяй Польшчы выдаткавала больш за 400 мільёнаў злотых (прыкладна 90 мільёнаў еўра). У гэтую суму ўваходзяць сродкі, выдзеленыя на даследаванні каранавіруса, у тым фінансаванне распрацоўкі вакцыны, лекаў і тэстаў. На навуковыя намаганні міжнароднай супольнасці Польшча прызначыла 350 мільёнаў злотых, удакладніў намеснік міністра замежных спраў Павел Яблоньскі.

У сваю чаргу 56 мільёнаў злотых (каля 12 мільёнаў еўра) Польшча вылучыла на гуманітарную дапамогу, якая рэалізоўваецца фондам МЗС «Польская дапамога». Таксама ў гэтую суму ўваходзяць сродкі, вылучаныя дзяржаўнымі кампаніямі, якія падтрымліваюць гуманітарныя намаганні Польшчы. Намеснік міністра Павел Яблоньскі таксама акрэсліў якім чынам польская дапамога надаецца Беларусі:

-Мы намагаемся быць поўнасцю праінфармаваныя аб сітуацыі ў Беларусі. Мы ўжо вызначылі некалькі асноўных атрымальнікаў нашай дапамогі. Дадзеныя лякарні знаходзяцца ў тых рэгіёнах Беларусі, дзе назіраецца самая складаная эпідэміялагічная сітуацыя.

Менавіта польскае дыпламатычнае прадстаўніцтва вызначае кірункі нашай дапамогі ў гэтай краіне. Вядома, яна адбываецца пры шчыльным супрацоўзніцтве з беларускімі ўладамі, яны звярталіся з адпаведнымі просьбамі, падказвалі, у якой дапамозе адчуваецца патрэба. У першую чаргу ў Беларусь былі адпраўленыя гуманітарныя канвоі з прадметнай дапамогай: маскі, сродкі дэзынфекцыі, сродкі асабістай абароны, лекі – гэта ўжо было перададзена Беларусі.

Апроч гэтага польская амбасада ў Мінску акурат цяпер рэалізоўвае пяць праектаў у розных гарадах Беларусі. На самой справе яны будуць служыць усяму беларускаму грамадству. Вядома, падчас нашых дзеянняў мы звяртаем увагу на інтарэсы палякаў Беларусі. У першую чаргу мы хочам накіраваць нашую дапамогу туды, дзе беларуская ўлада адчувае найбольшую патрэбу ў падтрымцы.

Падчас прэсавай канферэнцыі намесніка міністра замежных спраў Польшчы Паўла Яблоньскага Польскае радыё для замежжа пацікавілася ў палітыка, ці ў сувязі з імклівым ростам ліку заражаных каранаіврусам ў Беларусі,  урад Польшчы намерваецца аказаць надзвычайную дапамогу беларускаму народу:

-Безумоўна, так! З увагі на нашае блізкае суседства Беларусь з’яўляецца адным з прыярытэтаў. З тае прычыны, што там сапраўды назіраецца даволі гвалтоўнае павелічэнне ліку хворых, мы ўвесь час знаходзімся ў кантакце з амбасадарам Беларусі ў Варшаве, з уладамі ў Мінску, а таксама з нашымі дыпламатамі – з Амбасадай Польшчы ў Беларусі. На самой справе, мы бесперапынна ад нашых дыпламатаў атрымліваем інфармацыю аб тым, якая дапамога патрэбна Беларусі. У сувязі з гэтым ужо ў бліжэйшыя дні будзе прынятае рашэнне пра далейшае аказанне дапамогі Беларусі.

Польская дапамога для барацьбы з эпідэміяй і дзеля змякчэння наступстваў пандэміі ў разнастайных формах, была накіраваная ў больш за 50 краінаў свету, працягвае намеснік міністра замежных спраў Польшчы Павел Яблоньскі:

-Агулам, улічваючы розныя формы, польскую дапамогу атрымалі больш за 50 краінаў свету. Гаворка ідзе як пра непасрэдную дапамогу, так і пра фіксаванне адпаведных міжнародных фондаў і арганізацыяў. Прыярытэтам для нас з’яўляюцца блізкія краіны, куды мы накіроўваем практычную дапамогу. Аднак польская дапамога даходзіць і да аддаленых краінаў – бенефіцыяраў фондаў ААН, іншых міжнародных фондаў. Польшча рэгулярна ажыццяўляе падтрымку гэтых фондаў і такім чынам падтрымлівае і гэтыя дзяржавы. Мы плануем далейшыя дзеянні ў рамках міжнароднай гуманітарнай дапамогі.

У рамках польскай дапамогі прымаюцца захады па стабілізацыі і падтрымцы ў краінах, якія маюць патрэбу ў гэтай дапамозе, у тым ліку ў краінах-суседках. Польская дапамога накіроўваецца не толькі краінам, якія развіваюцца. Напрыклад, польскія медычныя брыгады працавалі ў Італіі, Кыргызстане, ЗША і Славеніі.

Слухайце аўдыё!

эж

gov.pl/эж

Польшча накіравала ў Беларусь гуманітарную дапамогу

24.04.2020 13:25
Пяць фураў вырушылі ў Гродна, а потым у Мінск. У фурах знаходзіцца 80 тысяч літраў дэзынфекцыйных срордкаў, 100 тысяч масак.