Беларуская Служба

Ці каранавірусам можна заразіцца праз ваду - на басейне ці ў моры?

20.05.2020 14:41
На ўзбярэжжах вадаёмаў, таксама як у іншых месцах, крыніцай заражэння з’яўляецца аэразоль, які выдзяляе чалавек падчас кашлю і чхання.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneRobert Bartosewicz / Polskie Radio

Набліжаецца лета, людзі хацелі б адпачыць на прыродзе ў гарачыя дні, пакупацца, але ці актуальная эпідэміялагічная сітуацыя гэта дазволіць? Многія задаюцца пытаннем, ці купанне ў моры, рацэ ці возеры не пагражае інфекцыяй?

Урад Іспаніі замовіў даклад на дадзеную тэму ў шасці іспанскіх экспертаў з Вярхоўнай рады навуковых даследаванняў – піша Gazeta Wyborcza. Аўтары дакладу падкрэсліваюць, што на ўзбярэжжах вадаёмаў, таксама як у іншых месцах, крыніцай заражэння з’яўляецца аэразоль, які выдзяляе чалавек падчас кашлю і чхання, ды кантакт паміж людзьмі. Таму неабходна захаваць агульныя меры бяспекі, перш за ўсё адпаведную сацыяльную дыстанцыю.

У сваю чаргу купанне ў моры і адкрытых басейнах выклікае менш за ўсё засцярог навукоўцаў. Інфекцыя вірусам SARS-coV-2 праз такую ваду вельмі малаверагодная. На думку вучоных, вада ў вялікай колькасць разбаўляе канцэнтрацыю вірусаў, а гэта, ды таксама соль выклікае іх дэзактывацыю.

Іспанскія эксперты раяць вельмі асцярожна карыстацца адпачынкам на беразе вадаёмаў з прэснай вадой – рэк ці азёр, а таксама басейнамі з прэснай неачышчанай хлорам вадой. Аўтары дакладу пішуць, што ў такіх месцах вельмі важна пазбягаць вялікай колькасці людзей і кантраляваць лічбу асоб, якія ўваходзяць у адным часе ў ваду. У іншым выпадку можа назірацца акумуляцыя вірусаў у вадзе.

Няма доказаў, што вірус можа пераносіцца з чалавека на чалавека праз ваду ў басейнах ці іншых месцах з прысутнасцю вады. Адпаведная дэзынфекцыя вады хлорам або бромам у такіх аб’ектах павінна дэзактываваць вірус у вадзе.

нг