X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

23 траўня 1984 году палкоўнік Кукліньскі завочна быў прыгавораны да смяротнага пакарання

23.05.2020 09:11
На пачатку 70-х гадоў палкоўнік Кукліньскі пачаў супрацоўнічаць з амерыканскай выведкай ЦРУ.
Аўдыё
  • 23 траўня 1984 году палкоўнік Кукліньскі завочна быў прыгавораны да смяротнага пакарання
Pułkownik Ryszard Kukliński
Pułkownik Ryszard KuklińskiPAP/Tomasz Gzell

Палкоўнік Рышард Кукліньскі быў кіраўніком аддзела стратэгічнага кіравання штаба Польскіх войскаў і сакратаром Польскага прадстаўніцтва ў «Варшаўскім дагаворы». Ён удзельнічаў у падрыхтоўцы планаў па інтэрвенцыі войск «Варшаўскага дагавора» ў Чэхаславакіі (аперацыя «Дунай») ў 1968 годзе. Палкоўнік Кукліньскі быў адной з самых давераных супрацоўнікаў Войцеха Ярузэльскага.

Кукліньскі меў таксама непасрэднае дачыненне з распрацоўкамі савецкага штабу, напрыклад плану, «Альбатрос», які датычыў пабудавання падземных камунікацый у Польшчы і размяшчэння адзернай зброі на яе тэрыторыі.

На пачатку 70-х гадоў палкоўнік Кукліньскі пачаў супрацоўнічаць з амерыканскай выведкай ЦРУ.

Паводле адной з версіяў, ён рашыўся на шпіянаж пасля жорсткага падаўлення дэманстарцыі польскіх рабочых у Гданьску ў снежні 1970 году. Па іншай версіі, Кукліньскі «наладзіў кантакты» з ЦРУ падчас візіту ў складзе спецыяльнай камісіі ў В'етнам.

Так ці інакш, Кукліньскі каля 10 гадоў паспяхова супрацоўнічаў з амерыканскай выведкай і перадаў ёй каля 40 тысячаў старонак сакрэтных дакументаў. У тым ліку, планы інтэрвенцыі войск «Варшаўскага дагавора» ў Чэхаславакію, стратэгічныя планы СССР па выкарыстанні ядзернай зброі, планы навейшых савецкіх танкаў Т-72, і ракет «Страла», планы размяшчэння савецкіх баз супрацьпаветранай абароны. Дзякуючы яму амерыканцы ведалі таксама планы ўвядзення ваеннага становішча ў Польшчы.

У ЦРУ вельмі высока ацанілі ўзровень гэтага супрацоўніцтва.

«Гэта была адна з найлепшых крыніц інфармацыі не толькі ў Польшчы, але ва ўсіў савецкім блоку», – казалі амерыканцы.

У 1981 годзе ягоная дзейнасьць была раскрытая. Прычыніўся да гэтага польскі арцыбіскуп ў Ватыкане Януш Балёнек (Janusz Bolonek), які быў шпіёнаў польскай выведкі. Ксяндзу сталі вядомыя дэталі размовы Яна Паўла ІІ з кіраўніком ЦРУ, які падзяліўся з Папам ваеннымі планамі СССР. На аснове гэтага, арцыбіскуп Балёнэк паведаўміў сваім начальнікам, што ў Галоўным штабе арміі ПНР ёсць крот.

Пасля гэтага Кукліньскі разам са сваёй сям’ёй збег у ЗША, нядоўда да ўвядзення ваеннага становішча ў Польшчы.

У ЗША Кукліньскі мусіў хавацца ад помсты савецкіх агентаў.

Ён цалкам змяніў прозвішча і выгляд, прайшоў пластычную аперацыю, атрымаў званне ў амерыканскай арміі і пажыццёвую пенсію.

У Польшчы ён быў прыгавораны да смяротнага пакараньня.

Смяротны прыгавор Кукліньскаму ўлады ПНР выдалі праз тры гаду пасля ўцёкаў 23 мая 1984 г. У 1990 годзе прысуд быў заменены 25 гадовым зняволеннем, а ў 1997 годзе палкоўнік быў памілаваны прэзідэнтам Польшчы Аляксандрам Кваснеўскім.

Кукліньскі наведаў аднойчы Польшчу, аднак ніколі на радзіму не вярнуўся.

Хаця, да самога палкоўніка рукі КГБ не дацягнуліся, на думку некаторых даследчыкаў, яны дацягнуліся да ягонай сям’і. На працягу 1994 году загінулі абодва ягоныя сыны. Першы ўтапіўся падчас дайвінгу, а другі быў збіты машынай. Злачынцу гэтага выпадку ніколі не знайшлі.
Рышард Кукліньскі памёр у Фларыдзе ва ўзросце 74 гадоў у 2004 годзе.

Павал Усаў

Больш на гэтую тэму: Лісток каляндара