Беларуская Служба

У пандэміі есць таксама плюсы

26.05.2020 17:04
Дзякуючы эпідэміі паветра стала чысцейшым, таму што многія краіны, і перш за ўсё Кітай, на нейкі час закрылі прамысловыя прадпрыемствы. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com

Многія скардзяцца на эпідэмію, спецрэжым і самаізялацыю. А вось партал natemat.pl публікуе артыкул, у якім звяртае ўвагу на пазітыўныя бакі пандэміі каранавіруса.

І так, дзякуючы эпідэміі паветра стала чысцейшым, таму што многія краіны, і перш за ўсё Кітай, на нейкі час закрылі прамысловыя прадпрыемствы. Пазітыўны ўплыў пандэмія аказала ўвогуле на экалогія. Для прыкладу, у Венецыі, у каналах якой вада была заўсёды мутная, цяпер стала празрыстай.
Акрамя таго, людзі пачалі большую ўвагу звяртаць на правілы гігіены і ашчадней жыць, таму што перасталі хадзіць па крамах і без патрэбы выдаткоўваюць грошы.

Іншы плюс – гэта крэатыўны і інавацыйны падыход да розных аспектаў жыцця. Для прыкладу, на працягу некалькіх дзён многім прыйшлося змяніць штодзённы стыль і перайсці на дыстанцыйную працу.

Да ўсяго гэтага значна патаннела аўтамабільнае паліва. А людзі сталі адзін аднаму дапамагаць, таму што чалавечая салідарнасць праяўляецца менавіта ў цяжкія моманты, паведамляе партал natemat.pl.

вс