X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: трускаўкавы пірог (РЭЦЭПТ)

09.06.2020 20:13
Пірог гатуецца даволі лёгка, ён вельмі смачны, духмяны і прыгожа выглядае.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: трускаўкавы пірог
Клубніцыcongerdesign/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча – адзін з буйнейшых у свеце вытворцаў трускаўкі. Якраз цяпер у продажы з'явілася духмяная, сакавітая і салодкая ягада. І было б грахом, калі б мы не паспрабавалі нешта з яе зрабіць. Сёння – трускаўкавы пірог.

Але перад гэтым хацеў бы некалькі слоў сказаць пра карысць для здароўя гэтай вядомейшай ягады.

Паводле даследаванняў, ужыванне трускаўкі запавольвае працэсы старэння мозгу, а значыць, прадаўжае яго функцыянальнае жыццё, дазваляючы нам як мага даўжэй заставацца ў здаровым розуме і моцнай памяці. Штодзённае ўжыванне трускаўкі паляпшае таксама кароткачасовую памяць.

Акрамя таго, трускаўка таксама вельмі багатая антыаксідантамі.

Ягады – крыніца элагавай кіслаты, якая зʼяўляецца рэгулятарам клеткавага цыклу. Рэчыва атрымала вядомасць дзякуючы здольнасці спыняць мутацыю ракавых клетак.

Прынята лічыць, што галоўныя крыніцы вітаміна С або аскарбінавай кіслаты – гэта лімоны, апельсіны і іншыя цытрусавыя. Між тым, трускаўка нашмат больш надзейная крыніца гэтага рэчыва: у жменьцы гэтых ягад утрымліваецца больш вітаміна С, чым у адным апельсіне.

Акрамя таго, трускаўка нармалізуе ўзровень цукру ў крыві. Гэта вельмі важна, таму што цукроўка лічыцца цывілізацыйнай хваробай і часта сустракаецца ў папуляцыі. Гэта адна з тых салодкіх ягад, якія можна есць дыябетыкам. Дзякуючы свайму ўнікальнаму ва ўсіх адносінах складу яна не спрыяе рэзкаму павышэнню ўзроўню цукру ў крыві, а таксама запавольвае працэс абсорбцыі цукраў.

Акрамя таго, трускаўка змяшчае ў сабе такія вітаміны і карысныя рэчывы, як В, А1, В2, В9, С, Е, К, Н і РР. Таксама ў ёй можна знайсці жалеза, магній, кальцый, цынк, марганец, фосфар, медзь, калій, крэмній, натрый, ёд і фоліевую кіслату.

Ну, а цяпер прыгатуем паветраны пірог з трускаўкай. Пірог гатуецца даволі лёгка, ён вельмі смачны, духмяны і прыгожа выглядае.

І так, нам спатрэбіцца:

5 яек

200 г цукру

трохі ваніліну

160 мл расліннага алею

300 г мукі

2 чайныя лыжкі разрыхляльніка

500-600 г трускаўкі

некалькі сталовых лыжак цукровай пудры.

Аддзяліце яечныя бялкі ад жаўткоў. Змяшайце цукар і ванілін. Узбіце бялкі міксерам у пышную пену і, працягваючы ўзбіваць, паступова сыпце цукар. Яго можна ўзяць крыху больш, калі хочаце, каб пірог быў саладзейшы. Старанна ўзбіце сумесь да аднастайнай крэмападобнай кансістэнцыі.

Працягваючы ўзбіваць бялковы крэм міксерам, дадавайце па адным жаўтку і ўліце алей. Змяшайце муку і разрыхляльнік. Часткамі ўводзьце ў крэм прасеяную мучную сумесь, старанна змешваючы пасля кожнага дадання.

Выкладзьце цеста ў форму для выпечкі, пакрытую пергаментам, і разраўняйце. Затым уціснеце у цеста цэлую трускаўку.

Выпякайце пірог пры тэмпературы 170°C на працягу гадзіны. Пасыпце гатовы дэсерт прасеянай цукровай пудрай.

Паспрабуйце, сябры, наш рэдакцыйны рэцэпт!

Смачна есці!

вс

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец