Беларуская Служба

За каго прагаласавалі беларусы Падляшша

01.07.2020 16:28
У мінулую нядзелю ў Польшчы прайшоў першы тур прэзідэнцкіх выбараў. 
Аўдыё
  • За каго прагаласавалі беларусы Падляшша
Галасаванне ў Гарадкуradyjo.net/Я.Іванюк

У мінулую нядзелю ў Польшчы прайшоў першы тур прэзідэнцкіх выбараў. Галасаванне не дало нікому адназначнай перамогі. Найбольш галасоў атрымаў дзейсны прэзідэнт Анджэй Дуда – 43,5% галасоў. 12 ліпеня ў другім туры за пасаду прэзідэнта будзе ён змагацца з Рафалам Тшаскоўскім, якому ў нядзелю даверыла 30,46% выбаршчыкаў.

У дзень выбараў наш журналіст наведаў мястэчка Гарадок на Беласточчыне, дзе пражывае значны адсотак беларускага насельніцтва. Там чарговасць кандыдатаў адваротная, чым ва ўсёй Польшчы – першым аказаўся Рафал Тшаскоўскі, другім – Анджэй Дуда.

Другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы пройдзе 12 ліпеня. За пасаду прэзідэнта будуць змагацца цяперашні прэзідэнт ад партыі «Права і справядлівасць» Анджэй Дуда ды прадстаўнік партыі «Грамадзянская кааліцыя» Рафал Тшаскоўскі.

На першым туры прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы з жыхарамі Гарадка пагутарыў Яраслаў Іванюк.

Слухайце аўдыё