Вернікі пачалі змаганне з уладамі за вяртанне храму.
Парафіяне найбольш пазнавальнай каталіцкай святыні беларускай сталіцы пачалі збор подпісаў пад лістом скіраваным да Аляксандра Лукашэнкі. Вернікі дамагаюцца вяртання святыні, якая з 2013 года належыць гарадской камунальнай службе.
На днях камунальнікі выставілі вялізарныя рахункі парафіі за падатак ад нерухомасці. Парафіі трэба заплаціць 156 тысяч беларускіх рублёў.
Вернікі пачалі абурацца, чаму касцёл павінен плаціць дзяржаве за тое, што вернікі моляцца ў святыні, піша выданне.
Каталіцкі касцёл не каментуе дадзеную справу і пакуль захоўвае маўчанне. Пакуль ніхто верных са святыні не выганяе. Калі да гэтага дойдзе, тады будзем біць трывогу, падае пазіцыю касцельнай іерархіі польскае выданне.
юл