Звон з Зялёнай-Гуры (Zielona Góra) павінен быў быць пераплаўлены ў гарматы. Праз сто гадоў ён знайшоўся ў Беларусі.
Доктар Марцэлі Турэчак (Marceli Tureczek), гісторык з Зялёнагурскага Універсітэта нечакана натрапіў на след звона з касцёла Маці Божай Чэнстахоўскай у Зялёняй -Гуры. Падчас Першай сусветнай вайны званы масава пераплаўлялі ў снарады. Гэтаму пашанцавала і ён апынуўся ў Віцебску, – піша ў штадзёнцы Gazeta Wyborcza Артур Лукасевіч.
Марцэлі Турэчак спецыялізуецца на эпіграфіцы, то бок чытанні і аналізе надпісаў на метале, дрэве і камні. Сябар з Літвы Гінтаўтас Заленас, які вывучае званы, папрасіў яго дапамогі.
- Ішлося пра пераклад нейкага нямецкага і лацінскага надпісу на звоне, які знаходзіцца ў Віцебску. Дапамогі прасілі калегі з Беларусі, – расказвае доктар Турэчак. - Пераклад аказаўся лёгкім і адначасова сенсацыйным. У Віцебску, які якраз з'яўляецца горадам-пабрацімам Зялёнай- Гуры, знаходзіцца звон, які паходзіць з Зялёнай-Гуры. Раней ён вісеў у пратэстанцкай фары- сёння храм Маці Божай Чэнстахоўскай. Ён быў адліты ў 1828 годзе разам з узвядзеннем вежы.
Падчас Першай сусветнай вайны нямецкая армія запатрабавала царкоўныя званы, помнікі, нават трубы з касцелных арганаў. Яны былі пераплаўлены ў гарматы і снарады. Нават помнікі імператару Вільгэльму не абышлі бокам. Пра тое, што званы таксама падлягаюць канфіскацыі на ваенныя мэты, было абвешчана ў сакавіку 1917 г. З касцельных вежаў у Сілезіі было знята 3,7 тысячы званоў, то бок больш за палову ад усіх.
Якім чынам, звон з Зялёнай-Гуры знайшоў дарогу ў Віцебск?
- Тлумачэнне адно: гэты звон, магчыма, пайшоў на склад у Араніенбург (сёння раён Берліна- рэд.) Альбо застаўся да канца вайны дзесьці на мясцовым складзе. Пасля акупацыі гэтых раёнаў Чырвонай арміяй, звон, як ваенная здабыча, павезлі на ўсход, – патлумачыў доктар Турэчак.
яс