Шматлікія славутыя асобы вырашылі прадухіліць удар рынку. Нанова сталі выбудоўваць свой імідж, ажыццяўляюць новыя сцэнары. Не хочуць больш быць толькі акцёрам ці музыкам. Раней падобныя метамарфозы выклікалі здзіўленне. Сёння ўжо не.
Беёнсэ не толькі спявае – у яе свой дом мод і парфумерная фабрыка.
Акцёр Кіану Рыўз вырашыў стаць выдаўцом кніг.
Польскія артысты таксама спрабуюць новыя магчымасці. Спявак Чэслаў Мозіль (Czesław Mozil) стварыў свой брэнд адзення для дзяцей Czesiociuch. Вядомы акцёр Марэк Кондрат (Marek Kondrat) ужо даўно не здымаецца ў кіно, а даглядае сваю сетку крам з віном. Пяснярка Агнешка Хыліньска (Agnieszka Chylińska) больш не спявае, яна стала вядучай забаўляльных праграм па тэлебачанні і піша кніжкі для дзяцей.
Хіба што, найбольш вядомым польскім музыкам, у якога яшчэ іншая прафесія, Куба Сянкевіч (Kuba Sienkiewicz). Ён ужо 30 гадоў выступае з канцэртамі і працуе неўролагам.
яс