Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Заможныя менш вераць у Бога

22.07.2020 14:34
Прыкладам зʼяўляецца найбагацейшая Швецыя, у якой толькі 9% грамадства лічыць веру ў Бога неабходнай у сваім жыцці.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock

Ад часу звяржэння камунізму, па меры росту даходаў, палякі ўсё менш вераць у Бога. Але, нягледзячы на гэта, Польшча і так з'яўляецца найбольш рэлігійнай краінай ва ўсёй Еўропе, – піша Gazeta Wyborcza.
Даследаванні наконт стаўлення да рэлігіі, Бога і малітвы ў 34 краінах у мінулым годзе праводзіў вашынгтонскі інстытут Pew Research.

Назіраецца прамая залежнасць, што разам з заможнасцю і вышэйшым узроўнем адукацыі ў краіне, змяншаецца вера ў Бога.

Прыкладам зʼяўляецца найбагацейшая Швецыя, у якой толькі 9% грамадства лічыць веру ў Бога неабходнай у сваім жыцці. На другім полюсе Кенія з найменшым ВУП сярод даследаваных краін, дзе значэнне веры ў Бога падкрэслівае 95% апытаных.

Даследчыкі параўноўвалі апытанні за 1991 і 2019 г. Аказваецца, што рэлігійнасць падае ў Літве, Іспаніі, Італіі, але таксама ў Польшчы. Затое вера ў Бога ўзмацняецца ва Украіне, Балгарыі і Расіі.
Паводле вашынгтонскіх даследчыкаў, найбольш свецкімі краінамі зʼяўляюцца Швецыя (9% веруючых), Чэхія (14%), Францыя (15%), Нідэрланды (22%). Найбольш рэлігійныя ў Еўропе Грэцыя (53%) і Турцыя (75%), а ў свеце - Індэнзія і Філіпіны (96% веруючых).

яс