Кошты ўтрымання сертыфікаваных будынкаў атрымліваюцца ніжэйшымі, чым стандартных, а жыццё ў іх больш камфортнае, – адзначае ў гутарцы з выданнем Rzeczpospolita старшыя «Польскага таварыства экалагічнага будаўніцтва» Агнешка Стшэміньска (Agnieszka Strzemińska).
У Польшчы міжнароднымі сертыфікатамі надзяляюцца найперш адміністрацыйныя будынкі. Сертыфікаваныя жыллёвыя інвестыцыі з зялёным штэмпелем можна палічыць на пальцах адной рукі.
«Адміністрацыйныя будынкі ўспрымаюцца ў якасці добрай інвестыцыі. Сертыфікат азначае, што будынак высокай якасці, з прадуманым атачэннем і камфортнай унутранай прасторай. Для інвестара дакумент з'яўляецца гарантыяй, што будынак ня згубіць вартасці на рынку і прывабнасці для наймальнікаў», – тлумачыць Кшэміньска.
«Польскае таварыства экалагічнага будаўніцтва» падрыхтавала таксама сертыфікат «Зялёны дом» для жыллёвага будаўніцтва.
Інвестары, якія прытрымліваюцца крытэраў, пазначаных у сертыфікаце, будуюць дамы з павагай для навакольнага асяроддзя. Гэтыя будынкі танныя ў эксплуатацыі, у іх здорава і прыемна жыць, – падкрэслівае Кшэміньска.
У Еўропе на сертыфікаваныя жылыя дамы выдзяляюцца льготныя крэдыты. У Польшчы таксама вядуцца перамовы з банкамі ў гэтым напрамку.
Дамы з сертыфікатам «Зялёны дом» адзначаюцца высокай рынкавай вартасцю і меншымі камунальнымі платамі. А больш высокі кошт кватэр кампенсуецца льготным крэдытам. У выніку сертыфікаваная інвестыцыя на многа больш выгадная, чым стандартнае будаўніцтва, якое на першы погляд падаецца больш танным, – тлумачыць старшыя «Польскага таварыства экалагічнага будаўніцтва» Агнешка Стшэміньска.
яс