X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Польскі электракар называецца «IZERA»

30.07.2020 16:23
У продажы польскія электрамабілі з'явяцца праз тры гады.
Аўдыё
  • Першы польскі ўласны электракар
Izera -
Izera - польская марка электракараўTwitter/Polska Grupa Motoryzacyjna

У апошні аўторак кампанія ElectroMobility прадставіла новую польскую марку Izera і першыя два электракары. Аўтамабілі павінны быць даступнымі ў межах фінансавых магчымасцяў звычайнага грамадзяніна.

Першы польскі электракар пабачыў і нават у ім сядзеў госць Польскага радыё – эксперт аўтамабільнага рынку Лукаш Зборальскі (Łukasz Zboralski) з партала BRD24.pl.

 - Гэта пакуль яшчэ канцэпт-кар, то бок прататып будучага аўтамабіля. Італьянская студыя Torino Designe, у якой польская дзяржаўная кампанія купіла праект, выканала сваю задачу. Яны перанеслі ідэю з камʼютараў на рэальныя колы – стварылі два віды кузава: пазадарожнік і хэтчбек. Салон пазадарожніка яшчэ не завершаны. На гэтым прыкладзе бачна, якія вялікія грошы патрэбныя на ажыццяўленне ідэі ўласнага аўтамабіля. Праект паглынуў ужо 30 млн злотых, за гэтыя сродкі ўдалося спраектаваць адзін салон. Хэтчбек спраектаваны поўнасцю і можна было нават у яго сесці. Дробныя дэталі яшчэ будуць змяняцца, таму што канцэпт-кар падрыхтаваны дзеля таго, каб можна было да ўсяго ў ім дакрануцца, ацаніць эрганамічнасць і па патрэбах прадумаць і памяняць.

Нагадаем, канцэпт-кар (англ. сoncept – ідэя, car – аўтамабіль) – прататып будучага аўтамабіля, прызначаны для дэманстрацыі новага стылю, новага дызайну і тэхналогіі. Такія прататыпы часта выстаўляюць на аўтамабільных кірмашах для праверкі рэакцыі гледачоў, а ўжо па ёй вызначаецца будучыня тых ці іншых рашэнняў. Стварэнне першага канцэпт-кара прыпісваецца дызайнеру General Motors Харлі Эрлу.

Кампанія ElectroMobility распрацоўвае два электрамабілі: пазадарожнік і хэтчбек – абодва на аснове адной платформы і з аналагічнымі магчымасцямі. Да «сотні» яны разганяюцца прыблізна за 8 секунд і пройдуць каля 400 км з адной зарадкай.

У кіроўцаў будзе выбар акумулятараў (у дзвюх ёмістых версіях), якія можна зарадзіць, выкарыстоўваючы хуткі стандарт. Кіроўца зможа самастойна кіраваць спажываннем электраэнергіі з зараднай прылады.

Акрамя гэтага, электракары атрымаюць мабільнае прыкладанне, сярод іншых для смартфонаў. З яго ўзроўню можна будзе кантраляваць найбольш важныя параметры працы аўтамабіля, напрыклад, аддалена ўключаць кандыцыянер падчас зарадкі аўтамабіля.

З аўтамабілем можна будзе «пагаварыць» голасам альбо зрабіць адпаведныя налады на цэнтральным сэнсарным экране.

У кабіне абодвух аўтамабіляў таксама будзе выкарыстана некалькі гаджэтаў, каб зрабіць паездку прыемнай і больш простай. Гэта энергазберагальнае святлодыёднае асвятленне, аўтаматычны кандыцыянер, абаграванне руля і індукцыйная зарадная прылада для смартфонаў.

Аўтамабілі Izera атрымаюць цэлы шэраг дапаможных тэхналогіяў такіх як, сістэмы: ЕКУ (электронная сістэма кантролю ўстойлівасці аўтамабіля), FCW (папярэджанне аб сутыкненні), BSW (маніторынг сляпой зоны) або TSR (распазнаванне дарожных знакаў).

Кампанія ElectroMobility Poland SA была створана ў кастрычніку 2016 года па ініцыятыве чатырох польскіх энергетычных кампаній – PGE Polska Grupa Energetyczna SA, Energa SA, Enea SA і Tauron Polska Energia SA.

яс

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка