Беларуская Служба

Цукар выклікае залежнасць не меншую чым алкаголь

08.08.2020 17:15
Цукар стаў галоўным ворагам здаровага ладу жыцця, бо ён выклікае не толькі атлусценне, таксама шматлікія хваробы. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePixabay.com/igorovsyannykov

Пра шкодны ўплыў цукру на наша здароўе піша тыднёвік Tygodnik Powszechny.

Шырыцца трывожная інфармацыя, аб тым, што цукар выклікае залежнасць не горшую чым алкаголь.

Шматлікія краіны змагаюцца з атлусценнем грамадства.  У Польшчы лішную вагу мае кожны трэці хлопчык і чацвёртая частка дзяўчынак, ва ўзросце 5-9 гадоў. А больш за палову дарослых палякаў змагаецца з лішнімі кілаграмамі. А яшчэ ў 1996 годзе гэта было толькі 28%.

Цукар стаў галоўным ворагам здаровага ладу жыцця, бо ён выклікае не толькі атлусценне, таксама шматлікія хваробы. 

Tygodnik Powszechny дэталёва тлумачыць адзін з механізмаў.

Пасля паглынання фруктозы печань вырабляе вялікую колькасць мачавой кіслаты, якая павышае крывяны ціск, што павялічвае рызыку хвароб сэрца і таксама падагры.

Да таго ж фруктоза з'яўляецца адным з чыннікаў безалкагольнага тлушчавога захворвання печані. Такім чынам, працяглае спажыванне фруктозы павялічвае рызыку атэрасклероза і дыябэту другога тыпу. Усё разам адкрывае шырокую сцежку для гарманальных праблем, інфаркту, інсульту і нават анкалагічных захворванняў. 

Цукар сёння вельмі лёгка даступны. Праблемай з'яўляюцца апрацаваныя харчовыя прадукты і цукар прыхаваны ў ежы там, дзе мы яго  не чакалі б, напрыклад у адной ложцы кетчупу знаходзіцца 1 лыжачка цукру. Цукар знаходзіцца паўсюль. Таму СААЗ заклікае краіны застаўляць вытворцаў ежы пазначаць прадукты з вялікай колькасцю цукру, і ўводзілі цукровы падатак. 

Tygodnik Powszechny падкрэслівае, што варта пашыраць веды ў грамадстве аб шкодзе, якую наносіць цукар людскому арганізму і заадно цэламу грамадству.​

яс