Гэтае свята інакш называюць святам Маці Божай Зельнай.
Каталіцкі касцёл сцвярджае, што Марыя напрыканцы жыцця з душой і целам была ўзятая ў рай. Гэтае старажытнае хрысціянскае перакананне было абвешчана ў якасці догмы Папам рымскім Піям ХІІ у 1950 г. Хоць догмат аб Унебаўзяцці Марыі быў прыняты ў ХХ стагоддзі, то гэтае свята ў Касцёле было вельмі жывым ужо ў V-VІ стагоддзях.
Свята Унебаўзяцця Марыі Панны інакш называюць святам Маці Божай Зельнай. Гэтая назва функцыянуе ў касцёле з V стагоддзя. У Польшчы й некаторых еўрапейскіх краінах, таксама ў Беларусі, Маці Божая шануецца, як апякунка зямлі і яе плёнаў. У гэты дзень у храмах асвячаюць букеты кветак, збажыны і зёлак. Вельмі часта свята Маці Божай Зельнай называюць хрысціянскімі дажынкамі.
ав