Урад Чэхіі выступае супраць легалізацыі эўтаназіі. З такой ініцыятывай выступілі парламентарыі чэшскай Партыі Піратаў і кіроўнай партыі прэм’ера Чэхіі Андрэя Бабіша ANO, пішуць у польскім часопісе Sieci. Прапаноўваючы легалізацыю эўтаназіі партыя чэшскага прэм’ера ставіла ў прыклад Галандыю. Чэшскі законапраект грунтаваўся на галандскіх нарматыўных актах.
Нягледзячы на тое, што дадзеная ініцыятыва сыходзіла менавіта ад урадавай большасці, закон аб эўтаназіі не прайшоў парламенцкія камісіі, атрымаў негатыўную ацэнку міністэрстваў аховы здароўя і ўнутраных спраў, Канстытуцыйнага суда і пракуратуры Чэхіі. Прэзідэнт Мілаш Зэман адразу папярэдзіў, што не падпіша закон пра эўтаназію.
У Чэхіі правалілася трэцяя спроба легалізацыі эўтаназіі. Папярэднія спробы адбываліся ў 2008 і 2016 гадах. Чэхія працягвае ставіцца да эўтаназіі як да забойства.
Цікава, што паўднёвыя суседзі Польшчы – чэхі з’яўляюцца аднымі з самых атэістычных і секулярызаваных народаў свету. Нягледзячы на гэта, чэхі бяздумна не хапаюцца за кожную ліберальную ідэю захаду.
Напрыклад, ужо 2006 годзе Чэхіі ўзаконіла партнёрскія саюзы паміж грамадзянамі аднаго полу, але дагэтуль у краіне не легалізаваныя аднаполыя шлюбы. ЛГБТ-супольнасць Чэхіі, пачынаючы з 2018 года, вядзе актыўную кампанію на карысць легалізацыя аднаполых шлюбаў. Аднак урад Андрэя Бабіша раз-пораз адкідае гэтыя прапановы.
Адметна, што ў Чэхіі пытанні светапогляду не пакрываюцца з партыйнай прыналежнасцю. Пра гэта сведчыць, у тым ліку пазіцыя ліберальнай АNO, якая блакуе, аднаполыя шлюбы. На чэшскай палітычнай сцэне назіраецца два выключэнні – з правага боку, Хрысціянскія дэмакраты, а з ліберальнага Піратаў. Пра магчымае ўзаконьванне эўтаназіі ў Чэхіі пісаў польскі часопіс Sieci.
эж