Паселішча, якому 7 тысяч гадоў, выяўлена археолагамі ў Новым Аб’езежу на паўночным захадзе Польшчы. Гэта стаянка чалавека размешчана побач з манументальным кальцавым пераходам – месцам культу таго ж перыяду. Знойдзенае паселішча імаверна было тым месцам, дзе жылі будаўнікі культавай пабудовы, пішуць на партале niezależna.pl.
Дагэтуль у паселішчы былі выяўлены сляды аднаго дому са структурай, вельмі характэрнай для таго часу – гэта падмурак канавы, выкапаны на трапецападобным плане. Даследчыкі адзначаюць, што падобныя памяшканні атрымалі распаўсюджванне на поўначы Польшчы толькі прыблізна на 200 гадоў пазней, чым меркаваны ўзрост паселішча. Падчас раскопак таксама было выяўлена пахаванне той эпохі.
Навукоўцы з Гданьску, Познані, Шчэціна і Варшавы – археолагі і даследчыкі іншых дысцыплін, а таксама студэнты – удзельнічаюць у апошнім сезоне даследаванняў гэтага абʼекта ў мясцовасці Новая Абʼезёжэ. Даследаванне фінансуецца Нацыянальным навуковым цэнтрам Польшчы, пісалі на інтэрнэт партале niezależna.pl.
эж